спіра́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да спіраль (у 1, 2 знач.). Спрытна хадзіў у яго руках рубанак, і тонкая стружка, завіваючыся ў залацістыя пад сонцам спіралькі, з ціхім шолахам ападала на дол. Лынькоў. З гэтых дроцікаў трэба было скруціць спіральку і пакласці на рэйку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жмут, ‑а, М жмуце, м.

Невялікі скрутак чаго‑н. Замест адказу Сцяпан дастаў з-за пазухі цэлы жмут паперак. Колас. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч. Ракуцька паспеў даесці хлеб і скруціць у жмут пустую торбу. Чорны. // Звязак некалькіх аднародных прадметаў. Жмут вяровак. Жмут ключоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скукарэ́чаны ‘згорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыцьскруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл. *kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. // Зачахнуць, паблякнуць. Змізарнела маладое лісце на дрэвах, сцяліся на вішнях кветкі. Пташнікаў.

2. перан. Страціць былую веліч, значэнне і пад. Дваранскі род змізарнеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́я, ‑і, ж.

Частка цела паміж галавой і тулавам у чалавека і наземных пазваночных жывёл. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна. Шыцік. На скронях, на шыі сінімі шнурамі напяліся вены. Шамякін. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Васілевіч. // Тое, што сваім знешнім выглядам, формай, абрысамі нагадвае такую частку цела. На пагорку віднеліся гмахі шматпавярховых дамоў. За імі — з доўгімі шыямі пад’ёмныя краны. Гроднеў. На .. варотцах — памытыя гарлачы ўніз шыямі. Кулакоўскі.

•••

Вешацца на шыю гл. вешацца.

Вісець на шыі гл. вісець.

Выехаць на чужой шыі гл. выехаць.

Гнаць у шыю гл. гнаць.

Даць па шыі гл. даць.

Намыліць шыю гл. намыліць.

Павесіцца на шыю гл. павесіцца.

Сесці на шыю гл. сесці.

Скруціць (зламаць) (сабе) шыю гл. скруціць.

Сядзець на шыі гл. сядзець.

Шукаць пятлі на шыю гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́да ж. у́дочка;

закі́нуць ву́ду — заки́нуть у́дочку;

злаві́ць на ву́ду — пойма́ть на у́дочку;

папа́сціся на ву́ду (ву́дачку) — попа́сться на у́дочку;

скруці́ць (змата́ць) ву́ды (ву́дачкі) — смота́ть у́дочки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́крут ’закрутка на нітцы’ (Сл. Брэс.), су́крутка (Янк. 2; бяроз., лун., Шатал.), сукру́тка ’тс’ (Варл.), су́крутак ’тс’ (капыл., Сл. ПЗБ), су́круток, сукру́та, су́крутнік, су́круцень, су́крутка ’тс’ (Уладз.), су́крутка, сукру́ціна ’месца ў нітцы, дзе яна скучылася’ (Нік., Оч.), сукру́т ’закрутка на нітцы’, ’клубок накроеных лык (у выглядзе васьмёркі)’ (ТС), су́крутак ’сувой’ (ЛА, 4), сукру́ток ’сувой валакна’ (Уладз.), су́круцень ’закрутка на нітцы’, ’скрутак рэчаў’ (Ян.). Укр. дыял. су́круткі, рус. дыял. сукру́тина ’тс’. Да скруціць < круціць (гл.). Гл. спецыяльна Борысь, Prefiks., 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схудне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Моцна пахудзець, стаць худым. [Максім:] — Паглядзеў бы ты на сябе, як ты [Давід] схуднеў, а вочы не запалі, а праваліліся. Машара. Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. Эх, Мірон, Мірон, і быў ты ўжо немалады, а за гэты час асунуўся, схуднеў, дык зусім стаў як дзядуля... Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́верцень ’скрутак, трубка’ (калінк., Сл. ПЗБ), сувертні́ ’сувой’ (ЛА, 4), суве́рт ’скрутак лыка’ (бяроз., Шатал.), су́вертак ’тс’ (Мат. Гом.), сувэ́рток ’скрутак лык’ (пруж., ЛА, 4), суве́рток ’скрутак пакроеных лык’ (ТС), суве́ртык ’тс’ (Бяльк.), су́вертка ’закрутка пры аглоблях у санях’, ’калок, якім скручваюць вяроўку, якая прытрымлівае дровы на возе’, суверто́к ’дрэва са спіральна скручанымі слаямі’ (Нас.). Укр. су́вертень, су́верток ’скрутак’, рус. су́верток ’тс’. Дэрываты ад прасл. *sъ‑vŕ̥(t)nǫti (гл. вярцець) ’скруціць’ з менай дзеяслоўнай прыстаўкі *sъ‑ на *sǫ‑; гл. Борысь, Prefiks., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)