айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Турцыі, туркаў, які належыць, уласцівы ім. У вывучаных помніках выяўлена каля 140 цюркізмаў, пераважна слоў татарскай і турэцкай моў. Жураўскі. Дзед Астап проста сніць свае турэцкія баталіі. Лынькоў.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Турэцкі тытунь. Турэцкая лілія.
•••
Турэцкая шабля гл. шабля.
Як турэцкі святы — нічога не мае, бедны, голы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Свіце́цца, свіці́цца ‘прасвечвацца’, ‘быць чуць бачным’ (Гарэц., Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ, ТС): голэ це́ла сьвіці́цца (Сл. нар. фраз.). Магчыма, з свяці́цца ‘тс’ (гл. свяці́ць): страха свяці́лася (Сл. ПЗБ) у выніку прыпадабнення да наступнага складу, аднак не выключаны ўплыў літ. svitéti ‘ззяць, свяціць’, параўн. світы́й ‘шчаслівы, радасны’, якое выводзяць з літ. дыял. šviñtas ‘святы’ (Сл. ПЗБ, 4, 399).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
высакародны, велікадушны; высокі (кніжн.); святы, найсвяцейшы (выс.); рыцарскі (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
невінаваты, нявінны, бязвінны; праведны (уст.); святы, чысты, сухі (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
бліне́ц, ‑нца, м.
Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне. Колас. Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі. Чорны. На рог стала, засланы чыстым абрусам, лёг першы блінец. Брыль. // Разм. Тое, што сваёй формай падобна на блін (пра шапку, берэт). І нельга не падзівіцца, як толькі трымаецца гэты блінец, ссунуты на адно вуха. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́днік, ‑а, м.
1. Разм. зневаж. Той, хто імкнецца дагадзіць каму‑н.; угодлівы чалавек.
2. Уст. У рэлігійным уяўленні — святы, які ўгадзіў богу сваім бязгрэшным жыццём. На покуце над сталом віселі абразы ў просценькіх саматужных асадках, але пад шклом, каб мухі не забруджвалі твары святых угоднікаў. Колас. Цётка Тэкля, самая набожная ў вёсцы жанчына, пераблытала і накрыла чыгун з бульбай для свіней абразом Міколы ўгодніка. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аспо́жка, аспажа́ свята, звязанае з асенняй сяўбой’ (Інстр. II, Сцяшк.), раней — ’ражаство Багародзіцы’. Ад госпожа, госпоженька (гл. у Нас. госпоженька ’барынька’, ’жонка свяшчэнніка’) і, відаць, *Госпожка ’Багародзіца’. Дасюль, як правільна тлумачыў Даль, 1, 27, 1, 386, назва свята, што па сугучнасці з формамі ад дзеяслова жаць — дажынкі і г. д. пераносіцца і на іншыя асеннія святы. «Першая аспажа бывае ў серпні, другая — у верасні» (Сцяшк.). Пра страту пачатковага г‑ гл. аспадар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.
Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка. Жычка. — Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам. Навуменка. // Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамо́жаны, ‑ая, ‑ае.
Той, якога перамаглі. Жартамі, на якія быў вялікі майстар Янка Купала, Бядуля быў пераможаны. Хведаровіч. І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць: Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі. Жычка. / у знач. наз. перамо́жаны, ‑ага, м. Услед за .. [глушыцай] паляцеў і пераможца. Крыху счакаўшы, з моцным лопатам цяжка ўзняўся і нізам пацягнуў у той жа бок і пераможаны. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)