адэква́тны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Такі, што поўнасцю супадае з чым‑н., роўны чаму‑н. Адэкватныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубро́ўка, ‑і, ДМроўны, ж.

Шматгадовая (радзей адна‑, двухгадовая) травяністая ці паўкустовая расліна сямейства ружакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іза...

Першая састаўная частка складаных тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню словам: роўны, аднолькавы, напрыклад: ізатэрма, ізатопы, ізаглосы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нонпарэ́ль, ‑і, ж.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, памер якога роўны 6 пунктам (2,25 мм). Набраць тэкст нонпарэллю.

[Фр. nonparreille — непараўнальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плазава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае гладкую паверхню, не пукаты і не ўвагнуты; які з’яўляецца плоскасцю, роўны, гладкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роўна... (а таксама раўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «роўны», напрыклад: роўнавялікі, роўнастаронні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыльён, ‑а, м.

Лік, роўны тысячы мільярдаў; на пісьме перадаецца як адзінка з дванаццаццю нулямі або 10​12.

[Фр. trillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́кмань, та́кман ’цяпер, нядаўна’ (пруж., Сл. Брэс.), такма́нь ’толькі што’ тэрытарыяльна проціпастаўленае якма́нь ’тс’ (Бос.). Параўн. серб. та̀кмен ’з якім можна параўноўваць; аднолькавы, роўны’, ст.-слав. тъкъмьньроўны, аднолькавы’. Прыслоўе ад токма (гл.) з часціцай -нь, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міньён 1, ‑у, м.

Спец. Дробны друкарскі шрыфт, роўны 7 пунктам.

[Фр. mignonne, ад mignon — вельмі маленькі.]

міньён 2, ‑а, м.

Бальны танец, падобны на вальс.

[Ад фр. mignonne — любая, мілая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)