Та́кмань, та́кман ’цяпер, нядаўна’ (пруж., Сл. Брэс.), такма́нь ’толькі што’ тэрытарыяльна проціпастаўленае якма́нь ’тс’ (Бос.). Параўн. серб. та̀кмен ’з якім можна параўноўваць; аднолькавы, роўны’, ст.-слав. тъкъмьнь ’роўны, аднолькавы’. Прыслоўе ад токма (гл.) з часціцай -нь, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)