стано́вішча, -а, н.
1. Месцазнаходжанне ў прасторы.
Геаграфічнае с.
Беларусі.
2. Абставіны грамадскага жыцця, сукупнасць грамадска-палітычных адносін.
Міжнароднае с.
Эканамічнае с.
3. Абставіны, выкліканыя якімі-н. умовамі.
Цяжкае матэрыяльнае с.
Нелегальнае с.
4. Пастава цела або яго частак; поза.
Ляжачае с.
5. Месца ў грамадстве, роля ў грамадскім жыцці.
Службовае с.
6. Распарадак дзяржаўнага, грамадскага жыцця, устаноўленага ўладай.
Ваеннае с.
Асаднае с.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
вы́йгрышны в разн. знач. вы́игрышный;
~ныя ўкла́ды — вы́игрышные вкла́ды;
в. біле́т — вы́игрышный биле́т;
в. ход — вы́игрышный ход;
~ная ро́ля — вы́игрышная роль
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
вы́игрышный в разн. знач. вы́йгрышны;
вы́игрышные вкла́ды вы́йгрышныя ўкла́ды;
вы́игрышный биле́т вы́йгрышны біле́т;
вы́игрышный ход вы́йгрышны ход;
вы́игрышная роль вы́йгрышная ро́ля.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
главе́нство ср. вяршэ́нства, -ва ср.; (господство) панава́нне, -ння ср.; (гегемония) гегемо́нія, -ніі ж.; (руководящая роль) кіру́ючая ро́ля; (руководство) узнача́льванне, -ння ср.;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
падбрэ́хіч, ‑а, м.
Пагард. Той, хто ўгодліва, з якой‑н. мэтай дагаджае каму‑н., падтрымлівае каго‑н. Васіль Бусыга быў яго [пана] верным памочнікам. Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля Бусыгі зводзілася да ролі панскага падбрэхіча. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кіру́ючы
1. прич. (редко) руководя́щий;
2. в знач. прил. руководя́щий; пра́вящий;
~чыя ўказа́нні — руководя́щие указа́ния;
~чая ро́ля — руководя́щая роль;
3. деепр. руководя́
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.
2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
каро́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кароны (у 1, 2 знач.). // Уст. Дзяржаўны, урадавы (пра манархічныя краіны). Каронны суд. Каронныя землі. □ Кароннае войска стаяла кругом, мястэчкі і вёскі карала агнём. Вялюгін.
2. Лепшы, найбольш ўдалы. Каронная роля артыста. Каронны нумар праграмы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ро́льня 1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).
Ро́льня 2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
амплуа́, нескл., н.
Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)