Віраце́йка ’вадзяная вужака’ (КЭС, лаг.), рус. перм. вератея ’рыба, Cobitis taenia’, укр. веретенниця, веретільник, веретільниця ’гадзюка вераценніца, Anguis fragilis’, рус. паўн. верете́льник ’п’яўка’, верете́льница ’маленькая, бязногая яшчарка’; ’вераценніца’, паўд. верете́ница, веретени́ца ’яшчарка’, смал., пск., калуж. ’вераценніца’, калуж. ’рыба, Cobitis taenia’; ’уюн, Cobitis fossilis’, веретеница ’малюскі, ракавіна якіх падобна да верацяна’, ленінгр. веретённик ’вераценніца’, пск. веретенница ’тс’, тамб. ’шабля-рыба з колкім ротам, падобная да пячкура’, польск. wrzecienica ’марская рыба’; ’балотная гадзіна’, н.-луж. (w)rjeśeńca, wrjeśenica ’кальчысты вужака, Coluber natrix’, в.-луж. wrjećeńca ’лазаніца, Lysimachia L.’; ’жаўтапузік, Ophisantus apodus’, чэш. vřetenice ’вераценніца’, vřetenka ’род рыбы з сям’і Callionymidae, Callionymus’, славац. vretenica ’гадзюка Vipera berus’, серб.-харв. вретѐнар, макед. вретенарка ’рыба Asper asper L.’, балг. вретена́рка ’тс’. Усе да верацяно, вярцець (гл.). Цікавым з’яўляецца параўнанне Патабні (РФВ, 5, 126) з літ. vérti ’нанізваць, працягваць праз што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ціца ’перламутр’ (ТСБМ), пярловыя маці́цы ’пацеркі з жэмчуга’, крывавыя маціцы ’пацеркі з граната’ (Малч.); ма́ці́ца, ма́тіца (шчуч., беласт., бяроз.) ’галоўны корань у дрэве’, воран. маці́чны кароне ’тс’ (Сл. ПЗБ); ма́ціца, мацяры́к ’тс’ (Сцяшк. Сл.); ма́ціца, ма́тіца ’падоўжная бэлька ў будынку, трам’ (Нар. сл., Касп., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Мат. Маг.), ’бярвенні, якія кладуцца ўпоперак зруба ў верхнім вянку’ (шкл., лун., рас., Шатал.), ст.-бел. матица ’вінаградная лаза’, ’перламутр’ (XVI ст.). Яшчэ ст.-рус. матица ’асноўная, апорная частка чаго-небудзь’, жемчужная матицаракавіна жэмчуга’ (XVII ст.), польск. macica, в.-луж. maćica, чэш. matice, славац. matica, славен. mática, серб.-харв. ма̏тица, макед., балг. матица. Прасл. matica — вытворнае ад mati > ма́ці1 (гл.). (Бязлай, 2, 171; БЕР, 3, 685–686; Булахоўскі, Выбр. пр., 3, 352). Гл. таксама маці́ца.

Маці́ца ’матка, uterus’ (Нас.; гродз., шальч., воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 50), паходзіць з польск. macica ’тс’. Відавочна, толькі ў паўн.-зах. зоне. Параўн. яшчэ ст.-рус. матица ’тс’ (XVII ст.) < прасл. matica ’пачатак, крыніца чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рак1 ’беспазваночная, пакрытая панцырам прэснаводная жывёліна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), параўн. рус. рак, польск. rak ’тс’, в.-луж., н.-луж., чэш. rak ’тс’, славен. rak ’тс’, серб. рак, балг. рак ’тс’, макед. рак. Не мае здавальняючай этымалогіі. Прынята формаўтварэнне з прасл. метатэзай *rakъ < *orkъ. Існуючыя этымалогіі рак пераважна абапіраюцца на семантыку ’апрануты ў шкарлупінне’, ’шурпаты’ або ’той, што капае, рые, коле’. Ільінскі (РФВ, 74, 126) параўноўвае рак з літ. ràkti, rankù ’калоць, калупацца, капаць’, лат. rakt ’тс’. Длугаш-Курчабова (427–428) аднаўляе першаснае значэнне рак як ’тое, што занураецца, упіваецца, угрызаецца ў нешта’ на падставе параўнання з літ. erkē ’клешч’, лат. ērcêt ’выклікаць рэзкі боль’, параўн. таксама лат. ērce ’клешч буйной рагатай жывёлы, тып жука’. Распаўсюджана супастаўленне рак са ст.-інд. karkaţas ’рак’, karkaras ’шурпаты’, грэч. καρκίνος ’рак’, лац. caner ’тс’ < і.-е. *karkro‑ ’тс’. У рэканструкцыі Сноя (521) мяркуецца і.-е. *karkro‑ > *krākrъ > з наступным выпадзеннем пачатковага k і сананта r. Значэнне ’апрануты ў шкарлупу’ набліжае слова да форм ра́ка (гл.) ’дамавіна’, ра́кавіна, раку́шка (гл.) ’шкарлупінне малюска’, што лічацца роднаснымі да лац. arceō ’зачыняю’, arca ’скрыня’, гот. arka ’тс’ (Якабсон, IJSLP, 1, 267; Фасмер, 3, 437–439). Дадаткова Сной (521), абапіраючыся на кельц. рэфлексы і.-е. *karkro‑ ’рак’, *krako‑ ’цвёрды, шкарлупінне, абалонка’, рэканструюе слова з семантыкай ’цвёрды, апрануты ў панцыр, з цвёрдай скурай’ і параўноўвае рэдуплікаваны ст.-інд. karkara ’цвёрды’ з вал. crach ’кара, шкарлупінне, абалонка’, craig ’скала’, с.-ірл. crach ’цвёрды’. Не выключана, што назва рэалізуе і развівае паняцце раздвоенасці ці выгнутасці з зыходным фармантам *ra‑/rak‑, што ўзыходзіць да і.-е. *er‑/or‑/ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’. Семантыка ’раздвоенасці’ ці ’выгнутасці’ рэалізавана ў тым ліку ў ра́кам ’стаяць сагнуўшыся’ (гл.), ра́кі ’лапці’ (гл.), рак ’шпянёк, канал для выхаду мукі ў жорнах’ (Мат. Гом.), рачо́к ’палка з раздвоеным канцом’, ра́кавіна ’раздвоены капыт’ (гл.). Сюды ж і літ. erkē са значэннем ’драўляныя козлы’, ’прыстасаванне для распілоўкі дроў, што мае скрыжаваную форму’. Параўн. таксама рус. дыял. раковина ’клюшня ў рака’. Параўнанне з лац. arcuare ’выгінацца’, arcus ’дуга, выгін, крывізна’, дазваляе меркаваць, што рак названы па выгнутых клюшнях (Борысь, 509–510), хаця да гэтай этымалогіі можна прывязываць форму рака наогул.

Рак2 ’хвароба cancer’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Прынята тлумачэнне, што назва хваробы непасрэдна капіруе назву жывёліны рак, бо існавалі ўяўленні, што ў чалавека пасяліўся рак (гл. рак1), ці ракавая пухліна нагадвае рака, ці, паводле Борыся (510), наватвор, як рак пажырае сваю ахвяру, што ў сукупнасці трэба аднесці да народнай этымалогіі. Магчыма, назва з’явілася ў еўрапейскіх мовах пасля непасрэднага перакладу з грэч. καρκίνος ’рак’ ці καρκίνομα ’рак, ракавае ўтварэнне’ — азначэнне хваробы, ужытае пры яе апісанні Гіпакратам (Фрыск, I, 789). Параўн. лац. cancer ці ням. Krebs, якія таксама могуць азначаць назву жывёлы і хваробу. Заўважым, што ў Даля — рак ’хвароба, вонкавай прыкметай каторай з’яўляецца зацвярдзелая язва асаблівага выгляду’. Дасюль, магчыма, рак першапачаткова не хвароба, а менавіта нарост, з пакрываючымі яго прадольнымі барознамі ці язвамі. Параўн. з бел. ра́кавіна3 (гл.) ’нарост, гуз, звязаны з ранай на дрэве’ (ТС), рус. дыял. раковистый камень ’камень з выбоінамі’, раковистый ’з неглыбокімі шчарбінамі, зломамі’ (Даль).

Рак3 ’расліна скрыпень балотны, Epilobium angustifolium L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Метафарычны перанос з рак1 (гл.) з-за знешняга падабенства расліннай мяцёлкі да клюшні рака, параўн. аналагічнае рус. варонеж., а таксама дан. рак ’кактус’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́ха, -а, мн. ву́шы іліч. 2, 3, 4) ву́хі, вушэ́й, н.

1. Орган слыху, а таксама вонкавая частка яго ў форме ракавіны.

Унутранае в.

Адмарозіць вушы.

Пачухаць за вухам.

Праваліцца па самыя вушы (вельмі глыбока). Тугаваты (тугі) на в. (глухаваты). На в. гаварыць (ціха, каля самага вуха таго, хто слухае). Міма вушэй прапусціць што-н. (пакінуць без увагі). В. рэжа або дзярэ (пра непрыемныя спевы, музыку; разм.). Не бачыць каму-н. каго-, што-н. як сваіх вушэй (ніколі не ўбачыць, не атрымаць; разм.). За вушы не адцягнеш каго-н. (вельмі падабацца каму-н. што-н.; разм.). Адным вухам (або краем вуха) чуў (не поўнасцю, без падрабязнасцей; разм.). І сцены вушы маюць (тут могуць падслухваць). Вушы наставіць (натапырыць) (пачаць прыслухоўвацца). Трымаць вушы востра (не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным; разм.). У вушы ўвесці каму (падказаць каму-н. неабходнасць якога-н. дзеяння). Як у вуху (зацішна, цёпла).

2. перан., звычайна адз. Здольнасць успрымаць гукі.

Чуткае в. ў каго-н.

3. часцей мн. У цёплай шапцы-вушанцы — бакавыя адкідныя часткі.

Шапка з вушамі.

4. У некаторых прадметаў: бакавая частка, прыстасаванне для падвешвання, пад’ёму.

Вушы цэбра.

І вухам не вядзе (разм.) — не звяртае ніякай увагі.

Па вушы закахацца (разм.) — вельмі моцна.

Па (самыя) вушы (разм.) — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю.

Па (самыя) вушы ўвайсці ў справу.

Дома работы па вушы.

Ні вуха ні рыла (не разумее, не ведае і пад.; разм.) — зусім нічога (не разумее, не ведае і пад.).

|| памянш. ву́шка, -а, мн. -і, -шак, н. (да 1 знач.).

За в. ды на сонейка (выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго-н.).

|| прым. вушны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Вушныя хваробы.

В. урач (па лячэнні вуха; разм.). Вушная ракавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)