ра́кавіна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ра́кавіна |
ра́кавіны |
| Р. |
ра́кавіны |
ра́кавін |
| Д. |
ра́кавіне |
ра́кавінам |
| В. |
ра́кавіну |
ра́кавіны |
| Т. |
ра́кавінай ра́кавінаю |
ра́кавінамі |
| М. |
ра́кавіне |
ра́кавінах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ра́кавіна, -ы, мн. -ы, -він, ж.
1. Цвёрдае ахоўнае покрыва некаторых беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі.
Р. малюска.
2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам нагадваюць ракавіну (у 1 знач.).
Вушная р.
Мыцца над ракавінай.
3. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды (спец.).
Усадачная р.
|| памянш.-ласк. ра́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. ра́кавінны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́кавіна ж., в разн. знач. ра́ковина;
вушна́я р. — ушна́я ра́ковина;
р. малю́ска — ра́ковина моллю́ска;
кухо́нная р. — ку́хонная ра́ковина
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ра́кавіна, ‑ы, ж.
1. Вонкавае шкілетнае ўтварэнне беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі. Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна, — Жэмчугам патроху робіцца яна! Багдановіч.
2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам, формай нагадваюць ракавіну (у 1 знач.). У ракавіне летняй сцэны парку пачалі збірацца музыканты з трубамі. Сабаленка. / Пра некаторыя органы і часткі цела такой формы. Вушная ракавіна. Насавая ракавіна. Ракавіна капыта.
3. Кухоннае або туалетнае прыстасаванне ў выглядзе міскі са злівам пад водаправодным кранам. Тут, у кухні, .. [жанчына] адкрывае кран над белай ракавінай умывальніка. Мікуліч.
4. Спец. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды. Усадачная ракавіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́кавіна 1 ’прамежак паміж капытоў у жывёлін’, ’раздвоены капыт (каровы, свінні, казы)’ (ганц., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), ракава́ціна (ганц., Сл. ПЗБ), рако́ўня (чэш., ЛА, 1), ра́кавішкі мн. л. (круп., Лекс. ландш., 56), ра́кавіца (добр.). Істотна, што назва азначае менавіта раздвоены капыт парнакапытных (каровы, свінні, казы). Па існуючай этымалогіі выводзіцца ад *raky, *rakъve ’абалонка’ (Фасмер, 3, 439). Аднак дня акрэслення першаснага значэння трэба звярнуць увагу на ўласна ’прамежак’, адсюль ра́кавіна развівае старажытную семантыку раздвоенасці ці выгнутасці (гл. рак 1, 3, ракі).
Ра́кавіна 2 ’ракавіна малюска’ (ТСБМ, Мат. Гом.), з-за адзінкавасці фіксацыі ў народнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. ра́ковина ’тс’.
*Ра́кавіна 3, ра́ковіна ’нарост, гуз на дрэве’ (ТС). Імаверна, звязана з рак 2 (гл.) ’хвароба, вонкавай прыкметай каторай з’яўляецца зацвярдзелая язва асаблівага выгляду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ра́ковина в разн. знач. ра́кавіна, -ны ж.;
ушна́я ра́ковина вушна́я ра́кавіна;
ра́ковина моллю́ска ра́кавіна малю́ска;
ку́хонная ра́ковина кухо́нная ра́кавіна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
двухство́ркавы, -ая, -ае.
3 дзвюма створкамі.
Двухстворкавыя дзверы.
Двухстворкавая ракавіна малюска.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пісуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяльная ракавіна ў прыбіральні са сцёкам для мачы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
умыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам над ёй для ўмывання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уніта́з, -а, мн. -ы, -аў, м.
Ракавіна для сцёку нечыстот у прыбіральнях, абсталяваных каналізацыяй.
|| прым. уніта́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)