Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лайда́к, ‑а, м.

Разм. неадабр. Бяздзейны, варты пагарды чалавек; лодар, гультай. — Лёс .. [Гузоўскай] склаўся не зусім удала: муж — п’яніца, лайдак і дармаед. Скрыган. [Кустрэй:] — Ты глядзі, лайдак, калі яшчэ пусціш быка ў мой авёс, то я з цябе юху спушчу! Колас. — Ах ты, лайдак! Ах, вуж печаны! — на ўсю загарадзь грозіць баба Алімпа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’янто́с лаянк. ’п’яніца’ (лаг., Жд. 2; слуц., Жыв. НС). Вытворнае ад п’я́ны (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага фарманта ‑(т)ос, параўн. фіґос (ад фі́ґа) у выразе: фіґос пад нос (Воўк-Лев., Татарк., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зюзьп’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзя ’холад’, зюзюкаць ’гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пью́щий

1. прич. які́ (што) п’е;

2. прил. піту́шчы;

3. сущ. піто́к, род. пітака́ м., піту́шчы, -шчага м.; (пьяница) п’я́ніца, -цы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус. гайдама́к. Запазычанне з укр. гайдама́ка, а гэта з тур. hajdamak ’грабежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудра́нка ’ядавітая травяністая расліна Paris quadrifolia L.’ (Кіс., ТСБМ). Да мудрэць (< му́дры1) ’капрызіць, свавольнічаць’ (драг., КЭС), іўеў. ’незвычайна сябе паводзіць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. паўд.-усх. п’яніца ’мудранка’, укр. бесіжник (< běsiti), дурне лісове, дурна цибуля. Параўн. таксама мудру́шкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лотр ’лайдак, гультай’, ’круцель, п’яніца, ашуканец, марнатравец’ (Нас., Яруш., ТСБМ; гом., Мат. Гом.), лотра, лу͡отра ’гуляка, гультай, лодар, п’яніца’ (Гарэц., Мал., Бяльк., ТСБМ). Ст.-бел. лотръ ’злачынец, бандыт, разбойнік’, ’махляр, ашуканец’, якое Карскі (Труды, 312) і Кюнэ (74) выводзяць з польск. łotr ’тс’; Булыка (Запазыч., 191) — са ст.-польск. łotr (апошняе з чэш. lotr < с.-в.-ням. loter або з lotterbube ’нягоднік, мярзотнік’); Жураўскі (Бел. мова, 61), Чартко (Пыт. мовазн., 122) крыніцай для ст.-бел. лотръ лічаць с.-в.-ням. loter. Паняцце амаральнасці, распусты, заключанае ў гэтай лексеме, дало падставу Булахаву (Бел. мова, 54–55) звязаць яе з біблейскім імем Лотр. Аб гэтым гл. і ў Панюціч (Лексіка нар. гав., 103). Больш падрабязна гл. Слаўскі, 5, 221–222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піту́н1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення т — m > п — т. Да тытунь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.

1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца. Колас. // Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.

2. у знач. вык. Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай. Галавач.

•••

Грэшным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)