◎ Лабане́ць ’сваволіць, балавацца’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. lebenii ’віляць’, якое з’яўляецца семантычна тоесным да літ. vizginti; ад апошняга прыметнік vizgūs ’жвавы, свавольны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мужаве́нь ’малады, жанаты мужчына’ (Касп.). Да муж (гл.) > прыметнік мужаў. Аб суфіксе ‑авень са значэннем ’носьбіт адзнакі’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́хны ’пышны’: пухныя пончкі (гродз., Сл. ПЗБ). Прыметнік на -//- (‑ьn‑) ад пу́хаць (*puxati), паралельны да пухлы (суф. ‑л‑), гл. таксама пухоны, пушоны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здро́вя ’здароўе’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zdrowie (гл. здаровы, здравы); здровый вядома ўжо ст.-бел. (Булыка, Запазыч., 120; Булахаў, Прыметнік, 3, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прадлу́жыць ’прадоўжыць’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. przedłużyć ’тс’. Ад гэтага ж кораня утвораны па беларускай мадэлі прыметнік прадаўгаваты (шальч., Сл. ПЗБ) ’прадаўгаваты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора. Хадкевіч. // Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша. Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяцьві́сты ’галінасты’ (Бяльк., КТС). Рус. ветвистый ’тс’. Прыметнік ад *ветвь з суф. ‑іст‑ аналагічна рус. ці хутчэй аднаго з ім паходжання. Параўн. ве́цвійка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаза́ты ’д’ябал, які жыве ў лазе’ (Зайцава, Лінгв. Дасл.) — субстантыўны прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ат‑ы (Бел. гр., 1, 200). Да лаза́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Веснавы ’вясенні’ (КТС) — прыметнік да вясна́, утвораны таксама, як і зімовы, пры дапамозе суф. ‑ов‑ы. Інакш больш старажытным (паводле словаўтварэння) можна лічыць ве́сні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́шы ’нячыстая сіла’ (Сцяшк., ТС). Рус. леший ’лясун, д’ябал’. Адсубстантыўны прыметнік lešjь. Да лес (гл.). Параўн. ст.-рус. лѣший ’парослы лесам’. Літаратуру гл. Фасмер, 2, 490.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)