запере́ться

1. (на ключ) замкну́цца, мног. пазамыка́цца; (на крючок) зашчапі́цца, мног. пазашчэ́плівацца; (затвориться) зачыні́цца, мног. пазачыня́цца;

2. (отрицать свою провинность) упе́рціся, запе́рціся, не прызна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́кул, ‑а, м.

1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул.

2. Бажаство, якое прарочыць; жрэц, што дае адказы, прароцтвы быццам ад імя бога. // перан. Кніжн. Асоба, чые меркаванні прызнацца бясспрэчнай ісцінай, адкрыццём.

3. Уст. Варажбітная кніга.

[Лац. oraculum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым. Сабаленка. // Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дзіцца, ‑раджуся, ‑радзішся, ‑радзіцца; зак.

1. Папрасіць парады ў каго‑н. Цяпер у Алеся часта з’яўлялася жаданне стрэцца з.. [Калачынскім]. Пагутарыць.., парадзіцца, прызнацца ва ўсім. Чарнышэвіч. Няма каму сказаць шчырага слова, няма з кім нарадзіцца... Зарэцкі.

2. Абмяняцца думкамі, парадамі; параіцца. На папярочцы-сценцы, што аддзяляла загуменні ад папару, хлопцы прыпыніліся парадзіцца, як ісці к лесу. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́цце, ‑я, н.

Уст.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць — заклясці.

2. Тое, што і заклінанне (у 2 знач.). Мая дарагая матуля, Прывет і паклон мой табе, Тваё я закляцце ад кулі Заўсёды нашу пры сабе. Астрэйка.

3. Клятва, абяцанне, зарок. На гэтых завушніцах я напісаў закляцце — Усё, што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неправота́ вінава́тасць, -ці ж.; несправядлі́васць, -ці ж.; няпра́вільнасць, -ці ж.; няслу́шнасць, -ці ж.; няпра́ўда, -ды ж.; (заблуждение) памы́лка, -кі ж.;

созна́ться в свое́й неправоте́ прызна́цца ў сваёй памы́лцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.

2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.

3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакасо́с, ‑а, м.

Пагард. Пра вельмі маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць. — Давай, давай!.. Малакасос!.. Не згубіся. Цягнецца, што цяля. У твае гады я з прыскокам... — Гэта крычыць на яго, Юрку, Акцызнік. Пташнікаў. — Ну і людзі! Рабі ім дабро, старайся, а яны табе... Хоць якія там людзі. Лёшка — шчанюк, малакасос. Асіпенка. Прызнацца, не вельмі прыемна, калі вось такі рыжаваты малакасос, як дарослы, совае нос не ў сваю справу. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

1. Стаць адкрытым; адчыніцца (гл. адкрыць).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.

Адкрыліся старыя раны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць бачным, паказацца.

Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, з’явіцца (разм.).

Адкрылася хвароба.

5. каму. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.

А. свайму сябру.

6. Стаць зразумелым каму-н.

Перад намі адкрылася ясная будучыня.

Свет мастацтва адкрыўся для мяне.

7. перан. Стаць даступным, магчымым.

Перад ім адкрываліся ўсе дзверы.

8. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.).

У суседняй вёсцы адкрылася школа.

|| незак. адкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испове́доваться

1. сов. паспавяда́цца, вы́спаведацца; (покаяться, признаться) пака́яцца, прызна́цца, паспавяда́цца (каму, у чым);

2. несов. спавяда́цца; (каяться, признаваться) ка́яцца, прызнава́цца, спавяда́цца (каму, у чым);

3. несов., страд. спавяда́цца; вызнава́цца; ве́рыцца; трыма́цца; прызнава́цца; прытры́млівацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)