бракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што.

1. Прызнаваць што‑н. недабраякасным, заганным. Бракаваць тавар. // Адмаўляцца ад каго‑, чаго‑н., адвяргаць што‑н. [Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. Дубоўка.

2. безас. Неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасці. Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. Дуброўскі. [Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцці-быцці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вініць ’вінаваціць’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк.), укр. винити ’вініць’, рус. винить, арханг. винуть ’тс’, ст.-рус. винити ’быць прычынай чаго-небудзь, вінаваціць, абвінавачваць, асуджаць, караць’, польск. winićпрызнаваць вінаватым, абвінавачваць’; ’караць, абкладваць штрафам’; ’плаціць за шкоду, кампенсаваць’, в.-луж. winić ’абвінавачваць’, чэш. viniti ’вініць, лічыць каго-небудзь вінаватым, прыпісваць каму-небудзь адмоўную рысу’, славац. viniť ’абвінавачваць’, макед. вини ’вініць каго-небудзь’, балг. виня ’вініць, абвінавачваць’. Прасл. viniti ўтворана ад назоўніка віна1 (гл.) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спавяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Быць на споведзі, прызнаваць грахі. Не забыліся яшчэ малінаўцы, як спавядаўся Андрэй у папа Сулкоўскага. Чарнышэвіч.

2. перан. Шчыра прызнавацца ў чым‑н.; расказваць пра сябе, пра свае сакрэты. Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Крапіва. Адказваў я скупа, бо не вельмі хацелася спавядацца перад гэтым ніцым чалавекам. Сабаленка. На крутых паваротах жыцця людзі ахвотна раскрываюць сваю душу, нібы спавядаюцца перад табой. Асіпенка.

3. Зал. да спавядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усведамле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан. Колас. Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю. Савіцкі. Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лічы́ць, лічу́, лі́чыш, лі́чыць; лі́чаны; незак.

1. Называць лікі ў паслядоўным парадку.

Л. да ста.

2. Вызначыць колькасць, суму чаго-н.

Л. грошы.

3. каго-што. Прымаць у разлік, пад увагу.

Калі не л. некалькіх дзён непагоды, май быў добры.

4. каго-што. Рабіць якія-н. заключэнні, прызнаваць, успрымаць, расцэньваць.

Балота лічылі непраходным.

Л. каго-н. добрым чалавекам.

Лічыць ні за што — зусім не лічыцца з кім-н., не паважаць каго-н.

|| зак. злічы́ць, злічу́, злі́чыш, злі́чыць; злі́чаны (да 1 і 2 знач.) і палічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны (да 2 і 4 знач.).

|| наз. лічэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і лік, -у (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испове́довать

1. сов. паспавяда́ць, вы́спаведаць;

2. несов. спавяда́ць; (каяться) спавяда́цца (каму, у чым);

3. несов. (следовать какой-л. религии, какому-л. учению и т. п.) вызнава́ць; ве́рыць (у што); трыма́цца (чаго); прызнава́ць (што); (придерживаться) прытры́млівацца (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прызна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).

2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае. Паслядовіч. [Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся. Колас. Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні. Танк.

3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

находи́тьI несов.

1. (кого, что) знахо́дзіць; (отыскивать) адшу́кваць;

находи́ть удово́льствие в чём-л. знахо́дзіць здавальне́нне ў чым-не́будзь;

находи́ть причи́ну знахо́дзіць прычы́ну;

находи́ть утеше́ние знахо́дзіць уце́ху;

находи́ть подде́ржку знахо́дзіць падтры́мку;

2. (заставать) застава́ць, знахо́дзіць;

3. (замечать) ба́чыць, знахо́дзіць;

я не находи́л в его́ слова́х ни те́ни притво́рства я не знахо́дзіў (не ба́чыў) у яго́ сло́вах ні це́ню прытво́рства;

4. (считать) знахо́дзіць, лічы́ць; (признавать) прызнава́ць;

находи́ть возмо́жным знахо́дзіць (лічы́ць) магчы́мым;

до́ктор нахо́дит его́ положе́ние безнадёжным до́ктар лі́чыць яго́ стано́вішча безнадзе́йным;

его́ нахо́дят у́мным яго́ лі́чаць разу́мным;

находи́ть вино́вным прызнава́ць вінава́тым; см. найти́I.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да адмовіць.

2. Выступаць праціўнікам чаго‑н.; не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго‑н. Адмаўляць існаванне бога. □ У процівагу В. Дуніну-Марцінкевічу паэт-грамадзяін Ф. Багушэвіч адмаўляў увесь тагачасны, і дзяржаўны лад. Шкраба. Помніць толькі [Сяргей], што ён нешта нігілістычна адмаўляў, і не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай ўпартасці. Шамякін.

3. Абвяргаць што‑н., не згаджацца з кім‑, чым‑н. Да гэтага часу Скуратовіч прызнаўся, што некалькі разоў бачыўся з Толікам, але адмаўляў удзел сына ў забойствах. Чорны. [Уладзік:] — А таму нам [настаўнікам] трэба дагаварыцца загадзя; як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́яцца, ка́юся, ка́ешся, ка́ецца; незак.

1. Прызнаваць сваю віну, памылку перад кім‑н. Каяцца ў сваіх памылках. □ На судзе .. [Міхалапіха] вельмі каялася, кляла сябе ўсякімі словамі і прасіла суддзяў, каб ёй болей далі... Лупсякоў. — Ад усёй душы каюся перад вамі, што спачатку не зусім верыў вам. Новікаў. // у знач. пабочн. ка́юся. Разм. Прызнаюся. — Каюся, — сам іншы раз выпіваў. Корбан.

2. Усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым. — Табе, Дамінік, трэба, памочнік... Ёсць у мяне на прыкмеце добры чалавек.. Вазьмі яго! Каяцца не будзеш... С. Александровіч. Размова ўсхвалявала і .. [Япукевіча], і ён цяпер каяўся, што гаварыў з Паходнем занадта рэзка. Хадкевіч.

3. Уст. Прызнавацца ў сваіх грахах, спавядацца ў царкве. Сярод многіх чутак была і такая: нейкая дзяўчына ў вёсцы нарадзіла дзіця і пайшла да ксяндза каяцца ў сваіх «грахах». Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)