прыпя́ць, ‑пну́, ‑пне́ш, ‑пне́; ‑пнём, ‑пняце́; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыхіліць, прыперці да чаго‑н.

2. Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом. Сабаленка.

3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Вяровачка, шнурок, раменьчык і пад. для прывязвання чаго‑н. Прывязка цэпа. □ Парвалася сырамятная прывязка, трэба было ісці ў хату па нож, каб прарэзаць пяцельку. Крапіва.

прывя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1, 4 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыні́ць (прыні́ці) ’прымацоўваць паплёт паверх саломы’, пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ТС; лун., столін., ЛА, 4). Падаецца, што можна прапанаваць два шляхі ўтварэння дзеяслова. Найбольш верагодны — вытворны адсубстантыўны: ад назоўнікаў пры́ні́ца, прані́ца, прыні́цы, якія ў сваю чаргу утварыліся як размоўныя другасныя карэляты першасных пры́мі́ца, прамі́ца, параўн. асабліва прімні́ца ’паплёт (у страсе паверх саломы)’, гл. пры́міна. Другая магчымасць — семантычны перанос з адначасовым сцяжэннем ткацкага тэрміна прыні́ціцьпрывязаць кабылку ў ніце’ (брагін., Нар. сл.), прэфіксальнае да ні́ціць (гл.), у гэтым выпадку назоўнікі кшталту пры́ні́ца маюць аддзеяслоўнае паходжанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку. // Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі. Краўчанка.

2. Закручваючы, прымацаваць; прывязаць. Прыладзіў [Зіновій Цімафеевіч] пучок мачалы, дротам прыкруціў да кія. Важнецкі квач атрымаўся. Нядзведскі.

3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран. // Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Прывязаць, прымацаваць (лодку, судна і пад.). Прычаліць плыт. Прычаліць лодку.

2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля. М. Стральцоў. Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў. В. Вольскі. // Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл. Чыгрынаў. Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прына́дзіць ’прыцягваючы ўвагу чым-небудзь (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл); прыцягнуць да якой-небудзь справы’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Растарг., Шатал., ТС), прына́дыты ’прыцягнуць, завабіць’ (Клім.); сюды ж зваротнае прына́дзіцца ’пайсці на прынаду (пра птушак, рыб, жывёл)’; разм. ’прызвычаіцца быць, бываць дзе-небудзь; панадзіцца, унадзіцца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.; маг., Янк. 2, Ян.; пух., Сл. ПЗБ), таксама перан. прыно́дзіцца ’ўладкавацца, прыстасавацца, прыладзіцца’ (палац., Жыв. НС), ст.-бел. принажоный ’прываблены’. Верагодна, да прасл. *prinaditi (), прэфіксальнага ўтварэння ад *naditi (гл. на́дзіць). Стараж.-рус. принадити ’прыбавіць, далучыць; прыцягнуць, прывязаць’, рус. смал., бранск. прина́дить ’прынадзіць жывёлу (звычайна кормам-прынадай)’, дан. ’прывабіць, прыцягнуць да сябе ўвагу’, укр. прина́дити ’прынадзіць, прывабіць’, прина́дитися ’панадзіцца’ прина́дність ’прывабнасць; прыгажосць’, прина́дний ’спакуслівы, прывабны’, прина́дно ’спакусліва, прынадна, прывабна’. Параўн. польск. przynęcić ’тс’ (< *nǫtiti > nęta) ’прынада’, якое можна параўнаць з нуціць ракі ’прынаджваць, лавіць ракаў’ (Ласт., пад словам рак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увяза́ць 1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.

1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх. Хомчанка. [Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом. Дубоўка. // Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота. Лупсякоў. Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты. Сабаленка.

2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі. Савіцкі.

3. Уплесці вязаннем, вывязаць.

увяза́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увязнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рашы́ць, рэшы́ць ’прыйсці да заключэння; вырашыць, надумаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’развязаць, вырашыць (задачу)’ (Янк. 3.), ’патраціць, ліквідаваць, зрасходаваць, знішчыць’ (Янк. 3., Мат. Маг., ТС), рэшы́цца ’пазбавіцца, страціць’ (Растарг.). Параўн. рус. реши́ть ’вырашыць’, укр. ріши́ти ’вырашаць, пазбаўляць, губляць’, каш. řešëc ’вязаць’, чэш. řešit, славац. riešiť, харв. riješiti, серб. ре́шити ’тс’, славен. rešiti ’развязаць, выратаваць’, балг. реша́ ’вызначыць, вырашыць’, ст.-слав. рѣшити ’вызваліць, вырашыць’. Прасл. *rěšiti з š, перанесеным з ітэратыва *resjati, параўн. балг. реся́ ’рашаць’, в.-луж. rozrisać, rozrěsać ’вырашаць’, гл. Махэк₂, 531; БЕР, 6, 233, 239. У славянскіх мовах прасочваецца сумяшчэнне семантыкі ’выратаваць’ і ’пазбавіць’, параўн. славен. nas reši оd zlega, што, магчыма, звязана са ст.-інд. reşáуаtі ’ён робіць шкоду, карае’, rişyati, reşati ’пацярпелы, пашкоджаны’. У гэтым выпадку семантыка слав. *rěšiti развівалася ад ’пакараць, пазбавіць чагосьці’ да ’пазбавіць, страціць’. Другое значэнне ’прыходзіць да выніку, развязваць праблему’ прасочваецца ў балтыйскіх мовах: літ. raišýtiпрывязаць’, лат. ràisît ’вырашаць; развязваць’, гл. Сной, 618; Бязлай 3, 174; гл. таксама Фасмер, 3, 479; SEK, 4, 230–231 (Борысь значэнне ’развязваць’ выводзіць з ’вязаць’ у выніку дэпрэфіксацыі першаснага прэфіксальнага *orz‑rěšiti ’развязаць’ > *rěšiti ’развязваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., каго-што.

1. Абвязаць кругом, з усіх бакоў, крыж-накрыж. Перавязаць пасылку шпагатам. □ [Цярэшка] зняў папружку і, каб спыніць кроў, перавязаў Нініну нагу вышэй раны. Шчарбатаў.

2. Налажыць павязку на рану, хворае месца. На скорую руку мяне распранулі, перавязалі рану. Адамчык. Вера не разгубілася, сарвала з галавы касынку, пашматала яе і перавязала акрываўленую руку. Дуброўскі. // Разм. Налажыць каму‑н. павязку. Брыгадны доктар Кірыла Антонавіч, які з’явіўся па выкліку з лагера, агледзеў і перавязаў раненых. Ляўданскі.

3. Звязаць, павязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Перавязаць усе рэчы. □ «Куркулёў» можна было перавязаць, як сонных куранят. А пакуль дабярэшся назад ды вернешся сюды з чырвонаармейцамі, ачухаюцца і паспрабуюць агрызацца. Грахоўскі.

4. Развязаўшы, завязаць зноў або завязаць, звязаць іначай. Старая на хвіліну змоўкла, перавязала хустку на галаве, сышла з воза, паправіла збрую на кані. Бядуля. [Васіль] перацёр закарэлыя анучы, перавязаў парваныя аборы на лапцях. Мележ. — Не разлічыў! Снапы можна было рабіць значна танчэйшыя. — Давай перавяжам, — прапанавала Таня. Шашкоў.

5. Прывязаць, навязаць на новым месцы. [Верка:] — Ідзі [карову] здаі... На новае месца перавяжы... Абабіла пад нагамі ўсё за ноч... Гразь адна чорная... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывя́зка ’вяровачка, шнурок, раменьчык для прывязвання чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), пры́вязка (Ян.), пры́візка, прі́візь ’тс’ (Бяльк.), пры́вязка ’прывязь у цэпе’ (гродз., навагр., ганц., клім., Шатал., Сл. ПЗБ), пры́везка, мн. л. прыве́зкі ’раменьчыкі ў цэпе’ (Выг. дыс., ТС), пры́візінь, прі́візінь ’раменьчык, якім прывязваюць біч да цапільна’ (Бяльк.), пры́вязка ’кальцо, якім замацоўваецца каса на касільне’ (нараўл., ДАБМ), пры́вязка ’галіна для прывязвання латаў да крокваў у саламянай страсе’ (Шат.; ашм., Стан.), ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (арш., Шатал.; Мат. Маг., Сл. ПЗБ), пры́вязка, прі́візка ’тонкая жардзіна, якою прывязваецца рад саломы да латы на страсе ў час крыцця’ (Бяльк.), пры́вяз, пры́вязь, мн. л. пры́вязкі, прі́візкі, пры́везкі, пры́візкі, пры́віскі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ЛА, 4), з іншым суфіксальным афармленнем: пры́вязіна ’паплеціна’ (Сл. ПЗБ), прівязіно, мн. л. прівязіны ’жэрдкі, што ўтрымліваюць салому на страсе, да якой салома прымацоўваецца’ (П. С.). Ткацкую семантыку, развіццё якой звязана тут з асаблівасцямі ткання, калі ўток прыбіваў менш шчыльна і палатно атрымоўвалася горшае, як бы “прывязанае” да добрага, захоўваюць прывя́зка, пры́вязь ’палатно з горшага валакна; горшае валакно’ (Касп.); сюды ж пры́вызнына ’мяккія адходы валакна пры часанні льну’ (кам., Жыв. НС). Узыходзіць да прасл. *privęzъ, *privęza, *privęzъka (падрабязней у БЕР, 5, 700; ЕСУМ, 1, 442–443, з літ-рай). Ст.-слав., ст.-рус. привязатипрывязаць, утрымаць’, привязъка ’прывязь, тальмах’ (Сразн.), ц.-слав. привѧзъ, привѧза ’вяровачка для прывязвання, шнур’, привяска ’звязванне’, серб.-харв. привеза, прывезак, балг. дыял. привез ’прывязка’, старое привезка ’хустка’, славац. privez, priveza, польск. przewiązka, рус. дыял. привя́зка ’прывязь для жывёлы; завязка’, ’тонкая жэрдка, якая ўтрымлівае страху’, ’частка цэпа’, укр. при́вʼязка, при́вʼязок, при́вʼязь ’шнурок, вяровачка ці што-небудзь падобнае, скарыстанае для прывязвання’. Гл. вяза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)