Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус. рѣльперакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́га ’праход у агароджы’, ’жэрдка, якой закрывалі што-небудзь’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’палонка, прабітая ў лёдзе для лову рыбы’ (міёр., Жыв. НС). Аўтары слоўніка (Сл. ПЗБ, 4, 109) выводзяць з польск. progaперакладзіна’. Грынавяцкене (там жа) параўноўвае з літ. próga ’праход у агароджы’. Гл. прага2; пра варыянтнасць прага/прога гл. Крывіч, 8, 107.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шта́нга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

1. Спец. Металічны стрыжань, які выкарыстоўваецца як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў, канструкцыі і пад. Буравая штанга. □ Галіна Адамаўна ўзялася рукой за штангу бормашыны, да болю сціснула яе. Шамякін. Эластычна ўзлятае ў .. неба баскетбольны мяч, рытмічна паскрыпваюць штангі турнікоў. Мікуліч.

2. Перакладзіна або брус футбольных, хакейных варот. Мяч адляцеў ад штангі варот.

3. Спартыўны снарад для заняткаў цяжкай атлетыкай, які складаецца з металічнага стрыжня, на канцах якога прымацоўваюцца здымныя дыскі. Там у .. [рэдактара] былі гіры і штанга, і ён прыступіў да гімнастычных практыкаванняў, а потым заняўся туалетам. Колас.

[Ням. Stange.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пане́бнікперакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус. по‑ нёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш. літ. podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычкаперакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́с, мн. л. паясэ́ ’пояс’, ’перакладзіна ў драўляным ложку’, ’брус паміж кроквамі’ (ст.-дар., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), воран. ’клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак’ (Шатал.). Да по́яс (гл.). Пад уплывам лексемы пас націск на ‑я‑. Сюды ж паяся́сты ’паласаты’ (астрав., Сл. ПЗБ) — пад уплывам польск. pasiasty ’тс’, а воран. паяса́ваты (Сл. ПЗБ) ’тс’ — пад уздзеяннем польск. pasowaty ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакавы́ (піракавы́) ’папярочны (пра бэльку, баразну, загон)’ (Сл. ПЗБ; Мат. Маг.), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’пярэдні (пра зубы)’ (Нар. Гом.). Да пе́рак (гл.). Сюды ж перакавень ’папярочка (пра баразну)’ (бых., ЛА, 2), перакаве́ц ’тс’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2), перакаві́к, пяра́к ’градка ўпоперак’ (Шат.), пірікаві́ца ’папярочная перакладзіна’ (Юрч. СНЛ), бялын. піракаве́ц ’палена’, піракавы́я барозны — папярочныя барозны, засаджаныя бульбай (Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэга́лы ’калёсы для перавозкі снапоў і сена’ (брасл., Сл. ПЗБ), рыґалы ’спецыяльная рама на возе’ (пух., Жыв. сл.). Рус. ре́гель ’падпорка, перакладзіна; даўгая тонкая планка’. Відаць, з польск. rygiel ’бэлька’ < сяр.-н.-ням. regel ’рычаг, падпорка’, першакрыніца нар.-лац. regula ’кій, планка’ (Фасмер, 3, 457). Форма дры́галы ’жэрдкі, прымацаваныя да калёсаў вазіць бярвёны’ (Стан.) утварылася паводле народнай этымалогіі ад дрыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац. trapezium < ст.-грэч. τραπεζιον ’столік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск. trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)