◎ Па́сцел ’пастух’ (паўн.-усх., КЭС). Да пасці (гл.). Суфікс ‑еЛу як у рус. петел ’певень’ Пра ‑ц‑ (якое З ‑Т‑) гл. пастыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падзённік ’падзёншчык’ (Шат.), ’пастух’ (Сцяшк., Сл.), ’падпасак; падзёншчына’ (Мат. Гом.), подзё́ннік ’падзёншчык’ (ТС), падзёнак, падзённік ’падзёншчык; памочнік пастуха’ (Сл. ПЗБ). З польск. podziennik ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пастэ́рка ’жаночы капялюш’ (Касп.). З польск. pasterka ’саламяны дамскі капялюш з нізкім верхам і вялікім брылём’ (Варш. сл., 4, 79). Да пастар, пастыр ’пастух’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ршні, ‑яў; адз. поршань, ‑шня, м.
Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, сабранай на ступні абораю. Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.
1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.
П. кнігу.
П. шапку.
Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).
2. што. Напоўніць іншым зместам.
П. шчырую размову выкрыкамі.
3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).
П. вартавога.
|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.
|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).
П. пастух.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пагубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх. На ўскраіне лесу пастух пасвіў каровы; аднагучна звінелі начэпленыя на шыях у кароў званкі, — гэта рабілася для таго, каб не пагубляць у лесе жывёлу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасты́р, па́стырь, па́стар, па́стэр, па́сцір ’пастух’, ’старшы пастух’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Гарэц., Бяльк.; докш., маладз., Янк. Мат.). З ц.-слав. < ст.-слав. пастырь ’пастух’ (рус. кніжн. пастырь ’тс’), якое з’яўляецца адзіным прыкладам з суфіксам ‑tyrʼь ад pasǫ ’пасу’ (Фасмер, 3, 215), дзе ‑t‑, як і ў суфіксах ‑telʼь, ‑tъlъ, ‑tuxъ, ‑tajь (Слаўскі, SP, 2, 29). Фасмер (там жа) лічыць няпэўным выводзіць гэту лексему з лац. pāstōrem праз пасрэдніцтва герм. формы на *‑turi̯o (як ст.-в.-ням. pfistūr з лац. pistōrem, гл. (Мее, Études, 186; Вондрак, Vergl. Gr., 1, 159). Больш імаверным можна лічыць меркаванне Мартынава (Язык, 64–65), які прасл. pastyrь лічыць інфільтрацыяй італійскага pāstōr‑io‑s, у якім ō дало протаслав. ū, якое ў праслав. мове перайшло ў у, (г. зн. у ы). Сюды ж пастыранка ’пастухова пуга’ (паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падпа́сак, ‑ска, м.
Памочнік пастуха (звычайна падлетак). Быў [Міхаль] спачатку падпаскам, потым пастухом, а калі вырас і ўвабраўся ў сілу, стаў парабкам. Чарнышэвіч. Наперадзе статка ішоў пастух, а ззаду — падпасак з даўжэзнай, у шмат разоў большай за яго пугай, якой практыкаваўся «страляць». Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаба́н, ‑а, м.
Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль. Прыходзька. У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай. Купала.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аўча́р ’пастух’, (БРС, Бяльк., КЭС, лаг.), гаўчар (Сцяшк.)., ст.-бел. овчаръ, укр. вівчарь, рус. овчар, польск. owczarz, чэш. дыял. ovčiř, славен. ovčar, серб.-харв. о̀вча̄р, макед. овчар, балг. овчар. Прасл. ovьčar ад ovьka ’авечка’, адносна словаўтварэння гл. Мейе, Études, 213.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)