ве́чны, -ая, -ае.

1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

Вечная матэрыя.

Вечныя снягі.

Вечная слава героям.

2. Бестэрміновы.

Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.

3. Які пастаянна паўтараецца.

Вечныя спрэчкі.

Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапята́цца, -пячу́ся, -пе́чашся, -пе́чацца; -пячы́ся; незак.

1. Пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць.

Трапечацца лісце асіны.

Трапечуцца ветразі.

У сетцы трапяталася рыба.

2. Узмоцнена, часта біцца з прычыны моцнага хвалявання (пра сэрца).

Сэрца трапечацца ў грудзях.

|| наз. трапята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пустазво́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (ТСБМ). Відаць, да пусты́ (гл.) і званіць у значэнні ’гаварыць, брахаць’, параўн. рус. дыял. пустазво́нка ’пра сабаку, які пастаянна брэша’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца трыма мовамі пастаянна як раўнапраўнымі, раўнацэннымі. Трохмоўны горад.

2. Напісаны, складзены на трох мовах. Трохмоўны слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зласлі́вец, ‑ліўца, м.

Той, хто пастаянна злуецца; злоснік. — Хай такая падзяка маім зласліўцам, як ты мяне слухаеш і як ты мне аддзякавала. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духо́ўны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да ўнутранага, псіхічнага жыцця чалавека, да духу (у 1 знач.).

Рост духоўных інтарэсаў.

Духоўная блізкасць.

2. Царкоўны, які адносіцца да рэлігіі, духавенства.

Духоўная асоба.

Духоўнае званне.

Духоўны айцец — святар, які спавядае каго-н. пастаянна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.

Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).

2. Устрымлівацца ад яды з пэўнай мэтай.

Г. адзін дзень на тыдні.

|| наз. галада́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў. м. (спец.).

1. Прадстаўнік каланіяльнай дзяржавы ў пратэктараце.

2. У некаторых краінах: чужаземец, які пастаянна пражывае ў дадзенай дзяржаве.

3. Тайны прадстаўнік разведкі ў якім-н. раёне замежнай дзяржавы.

|| прым. рэзідэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.

Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валача́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які пастаянна пераходзіць з месца на месца, не маючы пэўнага прытулку. Валачашчая сука прыбілася сюды і паспела ўжо тут ашчаніцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)