перасвары́цца, -вару́ся, -ва́рышся, -ва́рыцца; зак.

Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.

Суседзі перасварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфіле́¹, нескл., н. (спец.).

Цясніна або вузкі, цесны праход паміж узвышшамі, вадаёмамі.

Горнае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падузды́шны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца паміж ніжнімі рэбрамі і касцямі таза.

Падуздышная вобласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што (разм.).

1. Кінуць паміж чым-н.

П. вяроўку паміж сукоў.

2. Злічыць на лічыльніках.

П. на лічыльніках.

3. Кідаючы, не трапіць у цэль.

П. шайбу.

|| незак. пракі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трумо́, нескл., н.

1. Высокае стаячае люстра.

2. Прасценак паміж вокнамі, звычайна ўпрыгожаны арнаментам (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Вузкая вуліца паміж дамамі.

|| прым. праву́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасрэ́дніцтва, -а, н.

Садзейнічанне пагадненню, здзелцы паміж бакамі.

П. пры куплі.

|| прым. пасрэ́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перала́яцца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; -а́йся; зак.

Палаяцца паміж сабой ці з усімі, многімі.

Суседзі пералаяліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марш³, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка лесвіцы паміж дзвюма пляцоўкамі.

Лесвіца ў тры маршы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́тальшпіль, -ю, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Сярэдняя стадыя шахматнай партыі паміж дэбютам і эндшпілем.