Лаба́з ’яма, склеп для агародніны’ (Сцяшк.), ’памяшканне, прызначанае для продажу або захоўвання зерня, мукі’, ’склад розных тавараў’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе лаба́з, лоба́з, лабо́з, ла́вас ’свіран для мукі; павець, пуня, мякіннік’, ’стажар’е на палях пад сцірту, стог’, ’памост на дрэве’ і інш. < комі lobos ’будан’, вянг. lomb ’лісце, галіна’ (Каліма, FUF, 18, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Разм. Таптаць, вытоптваць. Конніца і пяхота дратавала.. тыя мясціны лесу, дзе можна было праехаць ці прайсці. Чарот. Раней дзікі перакопвалі, дратавалі пасевы толькі на прылесных далёкіх палях. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

новабудо́ўля, ‑і, ж.

1. Будаўніцтва новых заводаў, дамоў і пад. Працаваць на новабудоўлі. Новабудоўлі дзесятай пяцігодкі.

2. Будаўнічы аб’ект, новае збудаванне. Мяняліся краявіды: залатая восень Падмаскоўя, трактары і малатарні на палях Смаленшчыны, новабудоўлі Беларусі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́ўні, ‑яў; адз. няма.

Забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі. Тут таксама, кажуць, былі партызаны. Дзейнічалі ў прырэчных плаўнях і зарасніках, а часам і ў палях. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памідо́р, ‑а, м.

1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых з чырвонымі або жоўтымі пладамі, прыдатнымі да яды. Пасынкаваць памідоры.

2. Плод гэтай расліны. Быў канец жніўня, і на палях яшчэ цямнелі сланечнікі і чырванелі пераспелыя памідоры. Якімовіч.

[Ад іт. pomi d'oro — залатыя яблыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рбачнік 1, ‑а, м.

Разм. Бедны чалавек, які просіць міласціну. — Дзінь-дзілінь! Дзілінь-дзінь — гэта б’е ў малыя званы торбачнік Саўка. Лупсякоў.

то́рбачнік 2, ‑у, м.

Травяністая жоўта-зялёная з непрыемным пахам расліна сямейства крыжакветных, якая расце на палях, лугах, пустках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкула́чнік, ‑а, м.

Уст. Селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака. Агрызаліся кулакі і падкулачнікі, спадцішка, непрыкметна вялі атакі на новы лад. Асіпенка. Селькоры пісалі пра тое, як кулакі і падкулачнікі падрываюць знутры калгасы — знішчаюць жывёлу, знарок дамагаюцца, каб на палях быў недарод. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галяле́ць ’блішчаць (пра ваду на лугах і палях)’ (Янк. III). Няяснае слова. Магчыма, ёсць нейкая сувязь са слав. *galo ’прагаліна і да т. п.’, але такая этымалогія застаецца вельмі гіпатэтычнай (няма дадатковых даных), хоць з семантычнага боку яе можна прыняць (*galo ’прагаліна’ — ’прагаліна, голае месца’ > ’голае месца з вадой, што блішчыць’, нарэшце, самастойны дзеяслоў галяле́ць). Трэба звярнуць увагу на тое, што *galo ў некаторых мовах (дыялектах) значыць проста ’возера’ (напр., укр. га́ло; гл. яшчэ Талстой, Геогр., 104–109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далі́на, ‑ы, ж.

Раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці узгоркаў. Снег на палях растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насцілам. Каваль. Тут вочы ўпіраюцца ў недалёкае ўзвышша, якое градою праходзіць уздоўж балоцістай даліны. Пестрак. З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)