расшчапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́піцца; зак.
1. Раскалоцца, раздзяліцца на часткі.
Палена лёгка расшчапілася.
2. Разняцца, раз’яднацца.
Пальцы расшчапіліся.
3. Раздрабіцца, распасціся на часткі (спец.).
Валакно расшчапілася.
4. Раскласціся на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).
Эфір расшчапіўся.
5. Распасціся (пра атамы; спец.).
|| незак. расшчапля́цца, -я́ецца і расшчэ́плівацца, -аецца.
|| наз. расшчапле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рассе́чь сов., прям., перен. рассячы́, мног. перассяка́ць;
рассе́чь поле́но рассячы́ пале́на;
рассе́чь па́лец рассячы́ па́лец;
парохо́д рассёк во́лны парахо́д рассе́к хва́лі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Па́скалак ’вельмі дрэннае палена’ (перан.) ’гультай’ (докш., Янк. Мат.; Бір., Шат.), дзярж. пакалак ’дрэннае палена’ (Бір.), ’нятоўстае і маладое палена, зручнае, каб кінуць яго пошыбнем’ (КЭС, лаг.). Паводле лексемы пакалак можна дапусціць роднаснасць яго са словам кол (калок), а прэфікс pa‑ і суфікс ‑ъkъ прыўносяць значэнне ’другасны, несапраўдны’ (Борысь, Prefiks., 53). Але першае — паскалак — семантычна-роднаснае з аскепак (гл.), ’шчэпка, трэска’, карэліц. паскіпаны ’патрэсканы’ (Сцяшк., Сл.), рус. скепать ’расшчапляць, калоць’ з’яўляецца кантамінацыйным утварэннем ηά‑калак і аскепак. Аналагічна ўкр. валынск. паклин і пасклин (паскіл 1, паскʼін’, паемʼінок, пасклʼон) (Казачук, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плашчы́на ’дзверцы ў стаялым вулеі’ (паст., НА, I). Да wuixch (гл.). Параўн. рус. дыял. площина ’плаха, плашка, палена дроў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямпе́х ’тлусты, адкормлены чалавек’ (слонім., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lampū̃zas ’павольны, гультаяваты, апушчаны чалавек’, lampė̃kas ’сырое, цяжкае палена, чурбан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абру́бак, ‑бка, м.
Адсечаная частка чаго‑н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль. // Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў па адной назе, абапёршыся абрубкам другой на гусеніцу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаліна́, ‑ы, ж.
Разм. Смаловае палена, смалісты кавалак драўніны, смаляк. Уладзік памаўчаў, падкінуў у агонь кавалак смаліны. Краўчанка. // Наогул пра што‑н., насычаны смалой. Гэткая смаліна, дзіва што палае... Такога клуба больш ужо не паставім... — уздыхнула маці і панесла назад у хату нейкі клунак. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ашчэ́пак ’асколак’ (КТС), рус. ощепок ’рэшткі палена для лучыны’, харв. oštepak ’стружка’, славен. ščépək ’асколак’. Да прасл. ščepъ, параўн. шчапаць ’калоць, расшчапляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расшчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.
1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.
Р. палена.
2. Разняць, раз’яднаць.
Р. пальцы.
3. Раздрабіць, заставіць распасціся на часткі (спец.).
Р. валокны.
4. Раскласці на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).
Р. эфір.
5. Прымусіць распасціся (атам; спец.).
Р. атам урану.
|| незак. расшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. расшчапле́нне, -я, н. (да 3—5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)