бі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая дошчачка або кавалак кардону з надпісам (на таварах, на багажы і пад.).

Б. на чамадане.

2. Палачка або дошчачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго-н. (гіст.).

3. перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму-н. па шаблоне.

Павесіць бірку на чалавека.

|| прым. бі́рачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лончыкпалачка для рэгулявання нацягнутасці пілы’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. łączka, łącznik ’тое, што злучае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

туберкулёзны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туберкулёзу. Туберкулёзны працэс. Туберкулёзная палачка. // Хворы туберкулёзам. Туберкулёзны хлопец. / у знач. наз. туберкулёзны, ‑ага, м.; туберкулёзная, ‑ай, ж. // Звязаны з лячэннем і прафілактыкай туберкулёзу. Туберкулёзны санаторый. // Заражаны туберкулёзам (аб прадуктах). Туберкулёзнае мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́рак ’юрок, невялікая палачка з засечкамі, пры дапамозе якой намотваюць ніткі’ (Сцяшк. МГ). Да вір3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́бель ’невялікая палачка, завостраная з аднаго канца, якая ўжывалася для вязання снапоў’ (Нар. лекс.). Параўн. кнебіль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпе́ньпалачка для віцця аборак, вяровак’ (Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. клепень ’клін, калок’. Да кляп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́начка ’драўляная лыжачка’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, звязана з польск. talon ’парожак у смычка’ (да лац. tāleaпалачка, дубец’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шпо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Спец.

1. Дэталь у якім‑н. механізме, машыне і пад., якая засцерагае ад узаемнага перамяшчэння злучаных ёю частак.

2. У рыбнай прамысловасці — драўляны пруток або палачка, якая засоўваецца ў рыбу праз рот удоўж цела.

[Польск. szponka ад ням. Span.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабо́й ’усё з прыносаў, з прычындалля’ (Песні матчыны з Вушаччыны [у зап. Р. Барадуліна] // Полымя. 2000. № 10. С. 166). Параўн. макед. ро́бој ’частка кроснаў’. Няяснае слова. Наўрад ці звязана з рум. răbojпалачка з нарэзкамі’, што параўноўваюць з чэш. rabuša ’расколатая на дзве часткі палачка, на якой зарэзамі адзначалі даўгі і пад.’, серб. ра̑бош, харв. rȃboš ’тс’, балг. рабо́ш ’тс’, польск. rowaś і інш. (гл. Махэк₂, 503; Скок, 3, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)