Сухазло́тка ’тонкія пласцінкі золата для аздобы, сусальнае золата’ (Гарэц.), параўн. укр. сухозоло́тица ’тс’. Відавочна, па фанетычных прыкметах паланізм; параўн. сухапазлача́ны ’колер фарбы пад золата’ (Варл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абцугі́ ’клешчы з дрэва’, ст.-бел. абцегі, обцукгъ (Булыка, Запазыч.) < польск. obcęgi (Кюнэ, Poln., 81) < ням. Hebzange. Параўн. яўны паланізм абцэнгі (Сцяшк. МГ), обцэнькі ’тс’ (Клім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарло́вы ’які адносіцца да горла, датычыцца ежы (горловая справа)’ (Нас.). У параўнанні з сучасным гарлавы́ націск у слове гарло́вы вельмі падазроны: ці не паланізм гэта (gardłowy)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэш ’хлусня, нагавор’ (маладз., Янк. Мат.; ваўк., Сл. ПЗБ). Паланізм (або скарэкціраванае паводле польск. łeż ’тс’ усх.-слав. ⁺лъжь). Гл. Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 7–12).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малістава́ць ’вельмі старанна, моцна прасіць’ (Шат.), укр. гуц. молиститися ’прасіцца’. Паланізм. Параўн. польск. molestować ’набрыдаць сваімі просьбамі, надакучваць’, якое з лац. molestāre ’абцяжарваць, турбаваць, непакоіць, набрыдаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псець ’старэць (аб сабаку, а пагардліва і аб чалавеку)’ (Нас., Шат.). Паланізм. Параўн. польск. psieć ’рабіцца штораз горшым, як сабака’, ад pies (Банькоўскі, 2, 957), гл. сапсе́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск. malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смята́нка памянш. ‘смятана’, ‘верхні густы і тоўсты слой малака, вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Да смятана (гл.); у другім значэнні паланізм, параўн. польск. śmietanka ‘вяршкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадаспа́д ’вадапад’ (Яруш.); ’месца, дзе вада ракі падае’ (Інстр. I). Складанае слова: вада + спадаць. Параўн. укр. водоспа́д ’тс’. Магчыма, паланізм у бел. мове: польск. wodospad, але серб.-харв. во̏допа́д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)