Лазікава́ць ’ленавацца, ухіляцца ад работы’ (карэліц., Нар. сл.) запазычана з польск. łazikować ’бадзяцца; занядбаць, пакінуць работу’. Да лазін (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плямя́ ’гадоўля для патомства’ (віл., навагр., Сл. ПЗБ). Да племя (гл.), першапачаткова, відаць, з на племя (пакінуць) ’на развод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Прымусіць пакінуць месца прабывання; выселіць. // Прымусіць пакінуць якое‑н. месца, памяшканне. Малечы набілася, праўда, поўна, але самых маладых дзядзька Пракоп, якому не трэба было грыміравацца, выдварыў з памяшкання. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстраты́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).

Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.

Дэманстратыўна (прысл.) пакінуць сход.

2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4 знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.

Д. манеўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отклева́ть сов.

1. аддзяўбці́;

2. (о рыбе — прекратить клёв) пакі́нуць (пераста́ць) бра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакі́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зак. пр. ад пакінуць (у 1–7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́й, -ю, м.

1. Стан цішыні, адсутнасць трывогі, хваляванняў, шуму.

Хвораму дзіцяці патрэбен с.

Пакінуць каго-н. у спакоі (перастаць турбаваць).

2. Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае заспакаенне.

Прыемны с. на душы.

Захоўваць с.

Вечны спакой — смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастаць, пакінуць, кінуць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зарэзервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго-што.

Пакінуць, захаваць у рэзерве. Зарэзерваваць зямельны ўчастак. Зарэзерваваць сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́льніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Вызваліцца ад выканання якіх-н. абавязкаў, звязаных з вучобай, службай і пад.; канчаткова пакінуць месца работы.

З. з вайсковай службы.

З. з працы.

|| незак. звальня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. звальне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)