шальмава́нне, ‑я, н.
1. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шальмаваць (у 1, 2 знач.).
2. Гіст. Від ганебнага публічнага пакарання ў Расіі 18 ст. для дваран, асуджаных на смяротную кару або вечную ссылку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амні́стыя, ‑і, ж.
Поўнае альбо частковае вызваленне ад пакарання засуджаных судом асоб, якое праводзіцца актам вярхоўнай улады. Бабейку судзілі за махлярства, ён прасядзеў гады са тры, вызваліўся па амністыі і вярнуўся дахаты. Хадкевіч.
[Ад грэч. amnēstia — дараванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабы́ла, ‑ы, ж.
1. Самка каня. Жарэбная кабыла. □ Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка.
2. Гіст. Дошка з выразам для шыі і рук, да якой прывязвалі для пакарання бізуном.
•••
Прышый кабыле хвост гл. прышыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіцца ’злаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
турма́, -ы́, мн. ту́рмы і (з ліч. 2, 3, 4) турмы́, ту́рмаў, ж.
1. Месца зняволення, будынак, дзе ўтрымліваюцца асобы, пазбаўленыя волі.
Сядзець у турме.
2. Пакаранне зняволеннем.
Прайсці праз турму.
3. перан. Месца, дзе прыгнятаюць, дзе цяжка жывецца.
◊
Ту́рма плача па кім (разм., неадабр.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.
|| прым. турэ́мны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэцыды́ў, ‑дыву, м.
1. Зварот, паўтарэнне якой‑н. з’явы пасля таго, як яна, здавалася, знікла. Рэцыдыў страху.
2. Новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек, здаецца, паправіўся. Рэцыдыў рэўматызму.
3. Паўторнае злачынства пасля пакарання. Рэцыдыў крадзяжу.
[Ад лац. recidivus — які аднаўляецца, варочаецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
Выраб з кручаных або вітых у некалькі столак доўгіх пасмаў пянькі ці іншых матэрыялаў, які ўжыв. для звязвання і іншых патрэб.
Увязаць воз вяроўкай.
◊
Вяроўка плача па кім (разм.) — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.
|| памянш. вяро́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. вяро́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забо́йства, ‑а, н.
Дзеянне паводле дзеясл. забіваць — забіць 1 (у 1 знач.); злачыннае пазбаўленне жыцця каго‑н. Тупыя расісты, чалавека-ненавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў. Шамякін. За забойства правакатара Саша Грынявіцкі быў асуджаны да пакарання смерцю. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышэ́йшы, -ая, -ае.
1. Больш высокі (у 1—3 знач.).
Гэты дом в. за той.
Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
2. Самы галоўны, кіруючы.
В. орган дзяржаўнай улады.
Вышэйшае камандаванне.
3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.
В. жывёльны свет.
Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.). Вышэйшая матэматыка.
Вышэйшая навучальная ўстанова.
○
Вышэйшая мера пакарання — расстрэл, пазбаўленне жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграбление ’поўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥ ’выгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)