МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ ў крымінальным праве,

пакаранне пэўнага віду і памеру, якое назначана асуджанаму на падставе санкцыі канкрэтнай нормы крымін. закона, па якой кваліфікавана ўчыненае злачынства. КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае М.п.: арышт, пазбаўленне волі, папраўчыя работы без пазбаўлення волі, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, штраф, звальненне з пасады, грамадскае ганьбаванне. За некаторыя асабліва цяжкія злачынствы як выключная М.п. дапускаецца пакаранне смерцю (расстрэл). За асабліва цяжкія злачынствы дапускаецца таксама пажыццёвае зняволенне. Да ваеннаслужачых тэрміновай службы можа таксама выкарыстоўвацца як М.п. накіраванне ў дысцыплінарны батальён. Да асуджаных могуць ужывацца таксама дадатковыя М.п.: канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне воінскага або спец. звання.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 10, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫКЛЮ́ЧНАЯ МЕ́РА ПАКАРА́ННЯ,

гл. ў арт. Смяротная кара.

т. 4, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

умоўна-датэрміновае вызваленне ад адбыцця пакарання

т. 16, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пакара́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пакара́нне пакара́нні
Р. пакара́ння пакара́нняў
Д. пакара́нню пакара́нням
В. пакара́нне пакара́нні
Т. пакара́ннем пакара́ннямі
М. пакара́нні пакара́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бяска́рны, -ая, -ае.

Які застаўся без пакарання.

Бяскарная правіннасць.

|| наз. бяска́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

епіты́м’я, -і, ж.

Род царкоўнага пакарання (пост, працяглыя малітвы) за парушэнне рэлігійных норм.

Налажыць епітым’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспакара́ны, -ая, -ае.

Які астаўся непакараны, не атрымаў пакарання.

Беспакаранае злачынства.

Прайсці беспакарана (прысл.).

|| наз. беспакара́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гільяці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанага.

|| прым. гільяці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адма́заць

‘вызваліць ад адказнасці, пакарання каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адма́жу адма́жам
2-я ас. адма́жаш адма́жаце
3-я ас. адма́жа адма́жуць
Прошлы час
м. адма́заў адма́залі
ж. адма́зала
н. адма́зала
Загадны лад
2-я ас. адма́ж адма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час адма́заўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адма́зваць

‘вызваляць ад адказнасці, пакарання каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адма́зваю адма́зваем
2-я ас. адма́зваеш адма́зваеце
3-я ас. адма́звае адма́зваюць
Прошлы час
м. адма́зваў адма́звалі
ж. адма́звала
н. адма́звала
Загадны лад
2-я ас. адма́звай адма́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адма́зваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)