По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус. падлётух ’тс’, польск. podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуглава́ты, ‑ая, ‑ае.

З выступамі, няроўны. На поўдні з-за небасхілу высунулася чорная вуглаватая хмара. Гамолка. // З востра выступаючымі касцямі. Вуглаватая постаць. □ Марыля перасмыкнула сваімі вуглаватымі плячыма. Ткачоў. // перан. Няўклюдны, сарамяжлівы. Вуглаваты падлетак. // перан. Рэзкі, грубы. Вуглаваты характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлапе́ц, ‑пца, м.

Падлетак мужчынскага полу. Самсон Коркія трымаў за руку старэйшага сына, і пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі. Самуйлёнак. Шчаслівую ўчуўшы трывогу, Майструе хлапец-выпускнік Сабе чамадан у дарогу Для рэчаў студэнцкіх і кніг. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахлы́сцік ’ашуканец, асоба без пачуцця чалавечай годнасці’ (КЭС, лаг.), ’падлетак, несамастойны чалавек’ (глыб., полац., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад ахлыстаць ’пабіць’, гл. хлыстаць, параўн. польск. ochlast ’ілгун’, ад ochlastać (Варш. сл., 545). Гл. хлысцік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́кша ‘хто мочыцца пад сябе’, ‘падлетак’ (Федар. 4), ‘запальчывы чалавек’ (Нас.), ‘запальчывая жанчына’ (Байк. і Некр.). Паводле Карскага (2–3, 38), утворана пры дапамозе суф. ‑ша ад сікаць (гл.). Параўн. таксама рус. пск. сику́ша, сикту́ха ‘сярдзітая сварлівая баба’. Аднак не выключаны ўплыў на семантыку польск. аргат. siksa ‘дзяўчына-падлетак, смаркачка’, ‘маладая прастытутка’, што выводзіцца з ідыш szikse, ням. Schicks(e) ‘дзяўчына; кабета лёгкіх паводзін’ < іўр. shikse (šigsa) ‘дзяўчына не яўрэйка’ (Штэрн, Wörterbuch, 180; Каня, Słownik, 199). Горбач (Арго школярів, 29) падае зыходнае іўр. šiqcāh ‘тс’ для ўкр. аргат. сікса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальчу́га ’дзяцюк’ (Нас.), мальчуга́ ’хлапчына’ (воран., Сл. ПЗБ), мальчуга́н ’даволі вялікі дзяцюк’ (Нас.), мальчу́жка ’хлопчык’ (Нас.) — запазычаны з рус. мовы (Даль, 2, 764). Аналагічна мальчы́шча ’вялікі дзяцюк’ (Нас.). Паўн. рус. наўг. (грэбл.) мальчи́щепадлетак, хлопчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паж ’у сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнага феадала’ (ТСБМ). Праз рус. паж або польск. paz̏ з франц. page ад італ. paggio ’малады слуга’ (параўн. Фасмер, 3, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпа́сак, ‑ска, м.

Памочнік пастуха (звычайна падлетак). Быў [Міхаль] спачатку падпаскам, потым пастухом, а калі вырас і ўвабраўся ў сілу, стаў парабкам. Чарнышэвіч. Наперадзе статка ішоў пастух, а ззаду — падпасак з даўжэзнай, у шмат разоў большай за яго пугай, якой практыкаваўся «страляць». Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Дзіця або падлетак жаночага полу. Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову. Якімовіч. [Ліда] пачала афармляцца ў дарослую, спрытную дзяўчынку, з якой прыемна пагутарыць. Брыль.

2. Памянш.-ласк. да дзяўчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́рса, ‑ы, ж.

Від кавылю.

тырса́, ы́, ж.

Разм. Апілкі. Тырса, што сыпалася з дубовай, прарэзіны, была цёплая і мяккая, і Дзяніс, тады яшчэ падлетак, зграбаў яе са свайго лапця. Чыгрынаў. Побач з домікам — вароты, на ўсю шырыню іх каранцінная падушка з тырсы. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)