Нібы́та ’быццам’ (Нас., Касп., Янк. 1), нібы́тта ’тс’ (Мат. Маг.; мсцісл., З нар. сл.). Гл. нібы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілавокі. У тэксце: «…І месяц вілавокі, нібы здань…» (КТС, Ю. Гаўрук). Відавочна, да вілы і вока (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бы́ццам.
1. злуч. Ужыв. ў параўнаннях са знач. як, нібы, усё роўна як.
Ляжыць, б. нежывая.
2. злуч. Злучае даданыя дапаўняльныя сказы, калі сказанае не адпавядае сапраўднасці, і даданыя дзейнікавыя сказы са знач. няўпэўненасці.
Прыкідваецца, б. нічога не чуў.
На вуліцы нешта звінела, б. ігралі на званочках.
3. часц. Паказвае на няўпэўненасць, дапушчальнасць выказвання.
Твар б. знаёмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пажа́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які належыць пажарніку. Пажарніцкая каска. □ Быў.. [Панця] у сіняватай пажарніцкай форме, нават з нейкай сумнай на баку, нібы вайсковай, нібы паштарскай. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́л, ‑у, м.
Разм. З’едлівыя, непрыемныя словы, насмешка. Новікаў не падняў галавы ад работы, нібы і не чуў, што сказаў Рыгор, нібы не заўважыў падколу. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мэрам ’нібы, быццам’ (Гарэц., КТС — Дунін–Марцінкевіч, Цішка Гартны), ’у большасці’ (капыл., нясв., клец.). Ад ням. mehr ’болей’ (Абабурка, Лінгв. дасл., 7).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ча ’нібы’: Ходзіць пана пава (браг., Нар. словатв.), ’быццам, нібы; хіба’ (Ян.), на́чай ’быццам, нібы’ (там жа), на́чэ ’як, бы’: Zwiery takije by nacze ludzi (Пятк. 2), укр. наче ’быццам, як быццам’, ’нібыта’, параўн. неначэ ’тс’. З *не иначе ’не інакш’ (гл. на́чай, іничай) з наступнай універбізацыяй і скарачэннем складоў: нейнича > нʼнича > на́ча, або адпадзеннем адмоўя не ў выніку дээтымалагізацыі. Шаур (ESSJ SG, 2, 435) разглядае разам з рус. дыял. на́ча, славен. дыял. nače ’інакш’ (Cjьnače), аднак у гэтым выпадку застаецца няяснай спецыфічная семантыка, ужыванне беларускага і ўкраінскага слоў і функцыя адмоўя ва ўкр. неначе (паводле Шаура, «збыткоўная», гл. там жа, 447). Гл. таксама Бязлай, 2, 210.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыска́ліць у выразе прыска́ліць вочы (вока) ’прыжмурыцца’ (ТСБМ), прыска́льваць ’прыжмурваць’ (ТС), прыска́люватыся ’прыжмурвацца, нібы смеючыся ротам’ (драг., Нар. лекс.), прыска́ляный ’прыжмураны’ (Клім.). Гл. скаліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́йлё ’валлё’ (Сцяшк. МГ). Відавочна, дыялектная фанетычна-марфалагічная трансфармацыя слова валлё (гл.). Здвоенае лʼлʼ > йлʼ. Пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» этымалагічнае е.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)