непрямо́й

1. непрамы́; няпро́сты; (извилистый) няро́ўны; (кривой) крывы́;

2. перен. (неоткровенный) неадкры́ты; (неискренний) няшчы́ры;

непрямо́й отве́т няшчы́ры адка́з;

непрямо́й челове́к неадкры́ты (няшчыры) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Струпава́ты ‘у струпах, пакрыты струпамі’ (ТСБМ), струпова́ты, струпча́сты ‘ў глыбокіх трэшчынах’ (ТС), струпова́тыйняроўны, вузлаваты (палатно, ніткі)’ (Сл. Брэс., Уладз.), струплі́ва ‘няроўная, недастаткова вымешаная (пра гліну)’ (Вярэн.). Да струп1 (гл.). Параўн. укр. струпки́й ‘аб дарозе — пакрыты замёрзлай граззю’, струпува́тий ‘струпаваты (аб дарозе)’, ‘шурпаты, у калдобінах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трахо́ма ‘заразнае хранічнае захворванне слізістай абалонкі вока’ (ТСБМ, Арх. Вяр.), трахом ‘тс’ (в.-дзв., астрав., Сл. ПЗБ), трахо́ма, трахо́м, трухо́м ‘тс’ (Мова Сен.). З новалацінскай навуковай мовы, параўн. новалац. trāchōma, якое са ст.-грэч. τράχομα ‘шорсткасць, шурпатасць’ < τραχύς ‘шорсткі, няроўны’ (Голуб-Ліер, 486; Чарных, 2, 259; ЕСУМ, 5, 625).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перало́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераламаць (у 1, 4 знач.).

2. Месца, дзе перабіта, зламана што‑н. Няроўны пералом.

3. Час, момант рэзкіх змен у развіцці чаго‑н. На пераломе. Пералом у жыцці. □ Весткі аб уступленні Японіі ў вайну ўзрушылі .. [Кубэ]. Урэшце намячаецца нейкі пералом у вайне, гэта паскорыць яе канец. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усялякі, усякі, розны, разнастайны, неаднастайны, неаднолькавы, неаднародны, няроўны; размаіты (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нягла́дкі, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, шарахаваты. Нягладкая дошка. // перан. Які мае ў сабе пэўныя хібы, заганы; немілагучны (пра вершы, прамовы і пад.). Хоць у Багушэвіча і сустракаюцца часамі нягладкія, неадшліфаваныя вершы, хоць яго некаторыя вершы збіваюцца на сілабічную метрыку, усё ж па паэтычнаму майстэрству ніхто з беларускіх паэтаў XIX ст. не можа зраўняцца з Багушэвічам. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няро́ўнасць ж.

1. неро́вность; см. няро́ўны1;

2. (впадина или возвышение) неро́вность;

~ці гле́бы — неро́вности по́чвы;

3. (отсутствие равенства) нера́венство ср.;

паліты́чная і эканамі́чная н. — полити́ческое и экономи́ческое нера́венство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нераўну́ючы ’надта падобны, але не можна параўнаць’ (Варл.). Засцерагальны выраз, які адлюстроўвае рэшткі ахоўнай магіі: непажаданае прыроўніванне каго-небудзь ці чаго-небудзь добрага да горшага магло прынесці шкоду першаму. Да ро́ўны ’аднолькавы’, раўня́ць ’параўноўваць’ (гл.), параўн. нероўныняроўны, неаднолькавы’ (ТС), нера́ўны ’неаднолькавы’ (Сл. ПЗБ) і пад. Гл. таксама нераўнава́ць ’не приравнивать’, нераўну́ючы (неровнуючи) ’не параўноўваючы, не прымяняючы’: «Неровнуючи часу, говорится в предосторожностях худых последствий от воспоминания о каком-либо несчастном случае: Неровнуючи часу, перегнувся так, да й ўпавъ у калодзезь» (Нас.). Параўн. рус. неровен час ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяць.

2. у знач. прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст. Гартны.

3. у знач. прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог... Аўрамчык.

4. перан.; у знач. прым. Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́гкі, ‑ая, ‑ае.

Які трасе або трасецца. Расцёрты ў пальцах лісток пах, як вясковая ралля. Гэта нагадала Свідзерскаму той далёкі час, калі ён з бацькам ездзіў на дрогкай брычцы ў поле. Хомчанка. Усёю пяцярнёю экскаватар у дрогкі кузаў сыпле жаўтазём. Барадулін. // Які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі. Цераз колькі хат быў канец даўгой шапятоўскай вуліцы, дзе выходзіла яна дрогкай грэбляй цераз выган у шырокі палявы прастор. Галавач. [У]ецца лясная дарожка, ляскаюць калёсы.. па дрогкай лясной зямлі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)