бры́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Нечакана, раптоўна ўпасці. Брыкнуцца на роўным месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Адбыцца, стацца.

Што здарылася?

2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.

Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).

Здарылася падарожная машына.

|| незак. здара́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наворышча ’нечаканае (выпадковае) спатканне’ (Бяльк.). Ад наўрацца ’выпадкова набрысці, нечакана сустрэцца’. Гл. наўрышча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панаво́рышчунечакана, выпадкам’ (Бяльк.). З *панаровышчу ў выніку метатэзы зычных; далей да нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неча́янно нареч.

1. (неожиданно) нечака́на, неспадзява́на; (внезапно) рапто́ўна, знячэ́ўку, зняна́цку;

2. (ненарочно) незнаро́к; (неумышленно) ненаўмы́сна; (случайно) выпадко́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.

Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.

На небе.

Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.

Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.

Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.

Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.

Як з неба зваліўся (разм.) —

1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;

2) не разумее таго, што адбываецца навокал.

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

|| прым. нябе́сны, -ая, -ае.

Н. купал.

Нябесная вышыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гром, -у, мн. грамы́, -о́ў, м.

1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

Раскаты грому.

Як г. з яснага неба (перан.: раптоўна, нечакана).

2. перан., чаго або які. Моцны гул, грукат.

Г. апладысментаў.

|| прым. грамавы́, -а́я, -о́е.

Г. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. грымець.

2. Нечакана, раптоўна пачацца.

Грымнула вайна.

3. чым і без дап. 3 сілай ударыць, стукнуць.

Г. кулаком па стале.

Г. палена на падлогу.

4. 3 шумам, грукатам паваліцца, упасці.

Г. з лесвіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Раптам упасці зверху, абваліцца.

Столь абрынулася.

2. перан., на каго-што. З вялікай сілай напасці, наваліцца; нечакана спасцігнуць каго-, што-н.

А. на ворага.

Гора абрынулася на бацькоў.

|| незак. абрына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ізне́цількі ’раптам, нечакана, знянацку’ (Бяльк.), зьне́ціўка, зьняце́йку ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́цильку ’тс’. Мяркулава (Этимология, 1977, 88–92) звязвае са ст.-рус. нецевенье, нецевелье ’прытомнасць’ (< прасл. *nečevenьje, *nečevelь), якое захавалася ў пск., смал. і калуж. гаворках. Сюды ж бел. зьнячы́вілі ’несвядома; кулём, стрымгалоў’ (Байк. і Некр., Бяльк.), знечи́вили (Нас.), знячэ́ўку ’знянацку, нечакана; выпадкова, мімаволі’ (ТСБМ), смал. знечи́виле ’несвядома, неабдумана’, укр. знече́вʼянечакана, знянацку’ (Грынч.), да якіх Мяркулава прыцягвае бел. дыял. чо́віць рупіцца, дбаць’. Семантычная трансфармацыя ’непрытомнасць’ → ’раптам, нечакана’ праз ступень ’несвядома’, якую адлюстроўвае бел. зьнячы́вілі. Аднак Мяркулава не ўлічвае існаванне форм з ‑т‑; зах.-рус. зне́тику, зне́тики ’знянацку, раптам, нечакана’, укр. зне́телькі ’тс’ (Грынч.). Ці не сюды рус. пск., цвяр. изне́тить ’знішчыць, звесці; прамантачыць’, пск., цвяр., арханг., паўн.-дзвін. изне́титься ’разбурыцца; знікнуць; знішчыцца’, пск., цвяр., зах.-бранск. зне́титься ’збяднець, згалець; знікнуць’, вяц. изне́товать ’страціць, зрасходаваць; звесці’, маск. из‑не́ту ’без прычыны’, якія паказваюць на магчымую сувязь са ст.-рус. нетъ?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)