ла́яць, ла́ю, ла́еш, ла́е; лай; ла́яны; незак., каго-што.

1. Называць лаянкавымі словамі, ганьбіць.

Л. адна адну.

2. Дакараць, рабіць вымову.

Настаўнік лаяў вучня за прагул.

|| зак. вы́лаяць, -лаю, -лаеш, -лае; -лай; -лаяны і абла́яць, -ла́ю, -ла́еш, -ла́е; -ла́й; -ла́яны.

А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маэстра ’ганаровая назва выдатнага кампазітара, музыканта’, ’званне выдатных шахматыстаў’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. maestro ’майстар’, ’настаўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Місцю́к, місьцю́к ’мастак, майстар, знаўца’, ’зух’ (Нас., Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), укр. мистю́к, рус. мастюк. Параўн. яшчэ бел. мастак. Усе з’яўляюцца пераўтварэннем са ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ, мистръ, мийстръ ’майстар, начальнік, правіцель’, ’настаўнік’, ’кат’, якія праз ст.-польск. мову прыйшлі з с.-в.-ням. meistere лац. magister ’правіцель; кіраўнік, настаўнік’ (Карскі, Труды, 312; Жураўскі, Бел. мова, 61; Булыка, Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прафе́сар ’вышэйшае вучонае званне выкладчыка і супрацоўніка вучэбных устаноў’, ’вялікі знаўца чаго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. професорънастаўнік, прафесар’ (XVI–XVII стст.) праз польск. profesor (Булыка, Запазыч., 268); пасля, магчыма (але неабавязкова), праз рус. профе́ссор з ням. Professor, крыніца ў лац. professor ’публічны настаўнік’ ад profiteor ’адкрыта аб’яўляць (аб прадмеце сваіх заняткаў, аб сваёй спецыяльнасці)’ (гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

срэ́браны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сярэбраны. Настаўнік дастаў кашалёк, выняў срэбраны рубель і аддаў яго Лявону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́ктар, ‑а, м.

Уст. Дамашні настаўнік. — Ну, ты, Костусь, чытаць любіш? — Дарэктар Костуся пытае, Абы хоць гутарка якая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дара́дчык, ‑а, м.

Той, хто дае парады. [Аржанец] працуе так, як ваяваў, гэты настаўнік для дзяцей, друг і дарадчык для калгаснікаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́нне, ‑я, н.

Разм. Веды. — У сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік і поўную чару высокага задавальнення, пазіраючы, як дзеці набіраліся знання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць худым, худзейшым. Панна Ядвіся прымеціла, што настаўнік за гэты час як бы асунуўся і пахудзеў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадры́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неадрыўнага. Настаўнік з асаблівай сілай адчуў неадрыўнасць свайго лёсу ад лёсу народа, адчуў упэўненасць у правільнасці выбранага шляху. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)