зро́ду, прысл.

Разм.

1. (пры дзеяслове з адмоўем). Ніколі, ні разу за ўсё жыццё. — Такой пшаніцы мы і, праўда, зроду не бачылі — буйная, спорная, што золата. Краўчанка.

2. Ад самага нараджэння; здаўна. Зроду глухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жываро́дзячы, ‑ая, ‑ае.

Які дае патомства шляхам нараджэння жывых дзіцянят (пра жывёл, якім увогуле ўласціва адкладанне яец або ікры). Жывародзячая яшчарка. Жывародзячыя рыбы. // Пра расліны, насенне якіх здольна прарастаць на мацярынскай асобіне. Жывародзячыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.

[Фр. présent.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раство́ ’свята нараджэння Хрыста, каляды’ (ПСл), ст.-бел. розтво (1387, “этимологическое написание вм. с из ‑cc‑”, Карскі, 1, 284). Карскі (там жа) выводзіць праз стадыю асіміляцыі *росство з рожьство ’тс’, гл. раздво, ражаство.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

э́ра, -ы, мн. э́ры, эр, ж.

1. Сістэма летазлічэння, якая вядзе свой пачатак ад пэўнага моманту.

Хрысціянская, або новая, наша, э. пачынаецца з даты нараджэння Ісуса Хрыста.

2. Вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга.

Э. касманаўтыкі.

3. Самы вялікі храналагічны падзел, значны этап у геалагічнай гісторыі Зямлі (спец.).

Палеазойская э.

Мезазойская э.

Кайназойская э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імяні́ннік, ‑а, м.

1. Чалавек у дзень сваіх імянін або ў дзень свайго нараджэння. Уручыць імянінніку падарунак.

2. перан. Жарт. Герой дня. Апошнія дні ў дзетдоме яны былі імяніннікамі. Не дзяжурылі на кухні, не мылі калідораў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віншава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; незак., каго.

Вітаць, славіць каго‑н. з выпадку радаснай падзеі, знамянальнай даты і пад. Віншаваць са святам. Віншаваць з перамогай. □ — Віншуем вас, Ахрэм Іванавіч, з днём нараджэння, — працягнуў яму руку калгасны брыгадзір. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́ны, ‑дзін; адз. няма.

Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні. Караткевіч. // Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. □ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

юбілей, гадавіна / чалавека: імяніны; угодкі (уст.) □ дзень нараджэння

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)