налі́ты

1. прич., в разн. знач. на́ли́тый; см. налі́ць I 1;

2. прил. (сочный) налито́й;

н. я́блык — налито́е я́блоко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлі́ць, падалью, падальеш, падалье; падальём, падальяце і падлію, падліеш, падліе; падліем, падліяце; заг. падлі; зак., што і чаго.

1. Дадаць чаго‑н. вадкага; наліць яшчэ крыху. Падліць кавы ў шклянку. □ Як выйдуць паліваць тыя пасадкі, Васілінка абавязкова падалье пабольш вады пад той «свой» куст. Ус. А з’еўшы адно, паглядаю, Ці хто больш чаго падліе. Купала. Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць. Гартны.

2. Наліць пад што‑н. Падліць вядро вады пад куст.

•••

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія‑н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чоп, ‑а, м.

1. Тое, што і чан. Наліць вады ў чоп.

2. Разм. Тое, чым затыкаюць шчыліну, адтуліну ў бочцы ці якой‑н. іншай пасудзіне; затычка. [Халімон:] — То я барыла тое рукамі ашчаперыў, чоп выняў, губамі да дзіркі прыпаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заварваць — заварыць (у 1, 2 знач.). Заварка чаю. Заварка тканіны.

2. Разм. Сухі чай, які заварваюць у чайніку. Усыпаць у чайнік заварку. // Настой, які атрымліваецца ў выніку заварвання. Наліць заваркі ў шклянку. Чай з заваркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліваць — наліць.

2. Вынік такога дзеяння. Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне ад прытоку сокаў (пра плады, верне і пад.). Перыяд наліву зерня. // Напоўненасць сокамі пладоў, зярнят. Ячмень сярэдняга наліву.

4. Спец. Пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

П. малако са збана ў шклянкі.

П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).

2. Наліць звыш меры.

П. цераз край.

|| незак. пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераліва́нне, -я, н.

П. крыві.

|| прым. пераліўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Натага́ніцьналіць, накласці з верхам’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. натаганити ’многа накласці, многа наварыць’, рус. натаганить ’наварыць (у вялікай колькасці)’. Відаць, да тагин ’падстаўка пад кацёл для прыгатавання ежы ў полі’, першапачаткова наварыць на тагане, г. зн. ’многа’. Няясна, ці звязана са смал. натагин (тянуть) ’у розныя бакі (цягнуць)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мало́чнік м., в разн. знач. моло́чник;

прыйшо́ў м. і прынёс малако́ — пришёл моло́чник и принёс молоко́;

налі́ць малака́ ў м. — нали́ть молока́ в моло́чник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)