касцяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.
2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклёпваць — закляпаць.
2. Р мн. ‑пак. Металічны шпень з шырокай галоўкай на адным канцы, прызначаны для змацавання металічных частак чаго‑н. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначалася жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Роўнадзе́ньне ’раўнадзенства’ (Байк. і Некр.) — неалагізм, утвораны накшталт польск. równonoc ’тс’, а суфікс з канчаткам — калька з адпаведнага рус. ‑ствие.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моў ’маўляў, нібыта’ (Гарэц., Некр., Нас., ТС). Алегравая форма з маўляў ’(калісьці, даўно) казаў’ накшталт рус. мол ’тс’ (Фасмер, 2, 641).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мяжоўка ’цімафееўка, жыцец, Phleum pratense L.’ (Інстр.), межавая трава ’тс’ (маг., Кіс.). Узнікла ў выніку намінацыі словазлучэння накшталт апошняга (гл.). Да мяжи (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́чык ’свірстун лугавы, палявы’ (Нас., Інстр. II, З нар. сл.). Рус. смал. вы́чик ’невялікая птушка накшталт саракуша’. Гукапераймальнае ад крыку птушкі ві‑чык, ві‑чык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўродзе ’накшталт’ (Бяльк.), рус. навроде ’тс’. Запазычана з рускай мовы ці ўтворана самастойна на базе рус. вроде ’тс’ (да род) пры дапамозе ўзмацняльнага прэфікса на-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апо́лак, ‑лка, м.
Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два акны, з аднаго боку і другога. Чорны. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцігра́ннік, ‑а, м.
Геаметрычнае цела, абмежаванае шасцю гранямі. Тоўстым драўляным цурбалкам надавалі форму шасціграннікаў, накшталт цяперашніх алоўкаў. Жычка. // Прадмет у форме такога геаметрычнага цела. Тупала падхапіўся, загрымеўшы крэслам, абурана кінуў аловак, і шасціграннік пакаціўся па доўгім стале з дробным стукам, але не ўпаў на падлогу, спыніўся на самым краі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мазлы́к ’анучка, якой выраўніваюць паверхню посуду’ (Сцяшк.). Спецыяльны тэрмін накшталт чэш. mazlik ’зубіла’ (шавец.), ’дошчачка для намазвання’; параўн. чэш. mazlavá hlina ’вязкая гліна’. Да ма́заць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)