ускладні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -ла́днены; зак., што.

Зрабіць больш складаным ці надта складаным.

У. задачу.

|| незак. ускладня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ускладне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́пто ’вельмі, занадта, залішне’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, з натто (надто) ’надта, вельмі’ шляхам распадабнення зычных. Гл. надта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ттанадта, вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), натто ’тс’ (Кліх, Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’звыш, залішне’ (Нас., Мал.). Гл. надта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылі́заны, -ая, -ае (разм.).

1. Пра валасы: надта гладка прычасаны.

2. Пра стыль, твор: штучна гладкі, пазбаўлены яркасці, выразнасці.

Прылізаная проза.

|| наз. прылі́занасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Прасядзець, прабыць надта доўга.

З. ў гасцях.

З. за работай.

Заседзецца ў дзеўках (разм.) — не выйсці своечасова замуж.

|| незак. засе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загу́ста, прысл.

Разм. Надта густа, гусцей, чым трэба. Жыта пасеялі загуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыміты́ўны, -ая, -ае.

1. Просты, не складаны па будове, выкананні.

Прымітыўная тэхніка.

2. Недастаткова глыбокі, надта спрошчаны.

П. падыход да з’явы.

3. Неразвіты.

Прымітыўная асоба.

|| наз. прыміты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зая́длы, -ая, -ае (разм.).

1. Які надта прыахвоціўся да чаго-н., заўзяты.

З. курэц.

2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, зацяты.

Заядлая спрэчка.

3. Злосны, задзірысты.

З. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́рага, прысл.

Разм. Надта дорага, па вельмі высокай цане. Задорага просіш. Задорага купіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Пачаць надта куражыцца. Раскуражыўся дзед. // Расхрабрыцца, асмялець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)