вы́есці, ‑ем, ‑есі, ‑есць; ‑едзім, ‑есце, ‑едуць; пр. выеў, ‑ела; заг. выеш; зак., што.

1. З’есці ўнутраную частку чаго‑н. Выесці начынку з пірага.

2. З’есці ўсё, што знаходзіцца ў чым‑н. Выесці міску крупніку.

3. Разбурыць, пашкодзіць, праесці (аб дзеянні едкіх рэчываў). Кіслата выела дзірку ў тканіне. Дым выеў вочы.

•••

Выесці вочынадакучыць папрокамі, напамінкамі.

Душу выесці — вельмі надакучыць прыставаннямі, дакорамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астачарце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць; абрыднуць, апрыкраць. І дзе запыніцца яна [лава людзей]? Астачарцела ёй вайна. Колас. Але астачарцелі ўсе Старых канонаў рытмы. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набры́днуцьнадакучыць, абрыднуць’ (Бяльк., Сцяшк.), набры́даць ’моцна надаесці’ (Шат.), укр. набрида́ти ’тс’, рус. набри́днуть ’тс’. Гл. бры́днуць, брыда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нявы́трыманасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нявытрыманага.

2. Адсутнасць цвёрдасці, паслядоўнасці ў дзеяннях. Палітычная нявытрыманасць. □ [Ала] паспела ўжо добра-такі надакучыць хлопчыку. А ведаеце чым? Сваёй нявытрыманасцю. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спраку́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Разм.

1. Насваволіць, нагарэзнічаць, надзівачыць.

2. каму. Надакучыць, абрыдаць. [Фрося:] — Чужыя мы з табой, Мацей. Хочаш, гневайся, хочаш — не, спракудзіў мне ты... Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апры́кнуцьнадакучыць’ (Бяльк.). Апрыклы, апрыкліцца (Яруш., Гарэц.) у сувязі з формай прошлага часу. З о‑прык‑ну‑ць. Гл. прыкры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца крыкам.

Пракрычала дзіця.

2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.

П. «ура».

3. Правесці які-н. час крычучы.

Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Стаміць, надакучыць, старанна частуючы.

2. і чаго. Пакаштаваць, паспрабаваць. — Добры дзень! [Дзед:] — Здароў, Рыгорка! — Усё ходзіш? — Так. Хаджу. — Зачастуй маёй махоркі, Пэўна, ёю дагаджу... Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласу́н, ‑а, м.

Той, хто любіць паласавацца. [Сакоўскі:] — Толькі глядзіце, ягадныя ласуны, не аб’ядайцеся залішне. Якімовіч. Калі доўга есці адну і тую ж патраву, хоць самую і найсмачнейшую, дык яна нават і ласуну надакучыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дзька, ‑і, ДМ рэдзьцы; ж.

1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Караняплоды гэтай расліны з гаркаватым вострым смакам і пахам.

3. Асобны плод гэтай расліны.

•••

Як горкая рэдзька — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)