лака́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы толькі пэўнаму месцу; абмежаваны, мясцовы. Лакальныя асаблівасці быту. Лакальныя войны. □ Рэвалюцыйная сітуацыя мела лакальныя тэндэнцыі і не магла вывесці паўстання за межы рыбацкіх раёнаў. У. Калеснік.

2. У жывапісе — асноўны, характэрны для данага прадмета (пра колер, тон). Лакальны колер.

[Лац. localis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тулма́ч ‘перакладчык’ (Бяльк.), тулма́чыць ‘тлумачыць’ (Бяльк, Юрч. Вытв.), тулма́чаннік ‘той, хто тлумачыць’ (Юрч. СНЛ), тулма́чыньня ‘тлумачэнне’ (Юрч. Вытв.). Мясцовы варыянт да талмач (гл.) з заменай а > у пад уплывам наступнага л у гаворках з дысімілятыўным аканнем, гл. Крывіцкі, Дыялекталогія, 182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых. Ленін. // Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.

[Ад ням. kassieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял. тубы́льнымясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус. быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.

З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю. Паслядовіч. Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі. Аўрамчык. // Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кайма́ ’паласа’ (ТСБМ): «…вузкая кайма маладога асінніку…» Значэнне яўна другаснае, аднак цяжка вытлумачыць, што тут — русізм або мясцовы перанос ад кайма ’шляк, край’ (Бяльк.). Геаграфія не вельмі паказальная, аднак дазваляе думаць пра запазычанне з рус. літар. мовы. У рус. адзначаецца з XVI ст., запазычана з цюрк. моў (параўн. тур. kajma ’строчка, вышыўка, шляк’). Цюрк. слова ўтворана ад дзеяслоўнай асновы kaj‑, kajmak ’аблямоўваць’, гл. Бернекер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быва́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, спазнаў; з вялікім вопытам. Калі ў .. [Арлоўскага] запыталіся, дзе б ён хацеў ваяваць, бывалы партызан адказаў: — Там, дзе найбольшая небяспека для рэспублікі. Паслядовіч.

2. Які часта бываў у каго‑н., дзе‑н., наведваў каго‑н., што‑н.; часты, звычны. З васьмі чалавек разведчыкаў Лёня ўзяў з сабою аднаго Хоміча: ён і мясцовы, і бывалы ў гэтай сям’і. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.

2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей. Навуменка.

3. перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе. Якімовіч. Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць. С. Александровіч. Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках. Кулакоўскі. Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць рып; рыпець. Сям-там рыпалі дзверы, калодзежныя жураўлі. Чарнышэвіч. Рыпаў калодзежны вочап, бразгалі кацялкі і булькалі біклажкі. Грахоўскі. // чым. Утвараць рып, рыпець чым‑н. Бацька з Колем выйшлі на двор. Даўгавата там стукалі тапаром, рыпалі варотамі ў хлеў. Мыслівец.

2. Разм. Іграць непрафесійна на якім‑н. музычным інструменце (звычайна на гармоніку). На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка. Звычайна, нудна, усюды адну і тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́ташні ‘тутэйшы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сцяшк., Растарг.; в.-дзв., рагач., Сл. ПЗБ), тутэшній, ту́тышній, туто́шній, ту́тъшні(й) ‘тс’ (Шымк. Собр.; мёрск., Нар. сл.; в.-дзв., рагач., б.-каш., добр., гарад., ЛА, 3, Бяльк., Юрч. СНЛ), тутэ́шні, тутэ́шны ‘тс’ (Нас.; клім., полац., брэсц., ЛА, 3, ТС), ст.-бел. тутошний, тутошны, тутошныймясцовы, характэрны для гэтай мясцовасці’, туточный ‘які знаходзіцца тут’, тутешній, тутечный ‘тс’ (ГСБМ). Відаць, утворана ад тутачы (гл.), магчыма, пад уплывам ст.-польск. tuteczny ‘тс’, пра што сведчаць формы з націскам на ту́, якія маглі ўтварыцца незалежна ад польскай лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)