Мінёны (мн. л.), ‑аў ’узоры на тканіне, вытканай у чатыры ніты’, мінёны(й) ’які мае колеры вясёлкі’ (Бяльк.) — калька з балт. моў, параўн. літ. marginỹs ’узор’ — margúoti ’мільгацець’. Да мяня́ць, мяня́цца. Параўн. таксама зах.-рус. асташк. менне́ться ’блішчэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалапу́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны. Сярэдняя ж сястра Клава гаварыла, што ў Марыі на дні сем пятніц, што яна выскачка, да таго яшчэ шалапутная. Гроднеў. Сыны раслі шалапутныя. Адзін рыбалкай захапіўся, другі — музыкай, трэці — паляваннем, чацвёрты мяняць усё любіў. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаравы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шара (у 1 знач.). Шаравая паверхня. // Які мае форму шара; шарападобны. Шаравая маланка. Шаравыя міны.

2. Які мае ў сваёй будове, канструкцыі шарападобныя часткі. Шаравы клапан. □ Шаравыя млыны таксама мяняць трэба на больш моцныя. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мена ’абмен’ (ТСБМ), укр. мі́на, рус. ме́на, ст.-польск. miana, польск. zmiana, в.-луж. měna, чэш. měna, славац. mena, славен. męna, серб.-харв. мијѐна, макед. мена, балг. мя́на, мена́, ст.-слав. мѣна. Прасл. měna. Роднаснымі да яе з’яўляюцца літ. maĩnas, ãtmainas ’тс’, atmaina ’перамена’, лат. maîna, maĩņa ’тс’, гоц. ge‑mains, лац. commūnis ’агульны’, ірл. móin, máin ’каштоўнасць’, ст.-інд. máyatē ’мяняе’, — і.-е. *moi‑nā (Бернекер, 2, 48; Фасмер, 2, 598; Махэк₂, 359; Скок, 2, 421; Аткупшчыкоў, Из истории, 148; Мартынаў, Лекс. взаим., 164). Сюды ж мяня́ць (гл.). Бязлай (2, 177) мяркуе, што прасл. mena ўзнікла з дзеяслова měnitiмяняць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́тусь ’лежачы галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам»’ (лях., Сл. ПЗБ), драг. на́мытусь (Лучыц-Федарэц), мі́туські ’улукаткі’ (Жд. 1), мытусь ’адзін да аднаго задам’ (Кольб., 52). Укр. ми́тусь, митьма́, рус. митуси́ть ’падміргваць’, ст.-рус. митусь, митусъ ’адзін насупраць аднаго’ (XIII ст.), ст.-слав. митѣ ’напераменку’, польск. mituś, серб.-харв. усу̀мит, су̏митице ’крыж-накрыж’. І.‑е. адпаведнікі: лат. mits, mitus, mite ’мена’, mitêtмяняць’, mitežām ’разам, талакою’, ст.-інд. mḗthati, mitháti ’чаргуе’, mithás ’папераменны’, авест. miϑtwa‑ ’спараваны’, лац. mūtāreмяняць’, mūtuus ’узаемны’, гоц. missō ’адзін аднаго’ (Зубаты, IF, 3, 136; Бернекер, 2, 62; Брукнер, 338–339; Фасмер, 2, 628–629).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курсI курс, род. ку́рсу м.;

держа́ть курс трыма́ць курс;

меня́ть курс мяня́ць курс;

в ку́рсе де́ла у ку́рсе спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сменя́тьII сов., разг. (обменять) памяня́ць, змяня́ць;

сменя́ть куку́шку на я́стреба погов. ≅ змяня́ць бы́ка на інды́ка; мяня́ць галу́бку на саву́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пласты́чны, -ая, -ае.

1. гл. пластыка.

2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.

Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).

3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

Пластычная аперацыя.

4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

П. танец.

|| наз. пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́верс, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок. Счэпшчык ляскае ручкай аўтасчэпкі, машыніст пераводзіць рэверс, і састаў ідзе назад. Васілёнак.

2. Адваротны бок медаля або манеты.

3. Пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што‑н.

4. У дарэвалюцыйнай арміі — грашовае забеспячэнне, залог, які ўносіць малады афіцэр у палкавую касу пры жаніцьбе.

[Ад лац. reversus — адваротны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярта́цца ’варочацца, прыходзіць назад’ і вяртаць ’тс’; ’аддаваць назад’; ’кідаць, перакульваць, варочаць’ (БРС, КТС, Яруш., Бяс.). Укр. вертати ’варочаць, вяртацца, паварочваць, скідаць, звальваць’, рус. вертать: смал., наўг. ’аддаваць назад узятае, захопленае’, пенз. ’вяртаць каго-небудзь назад’, смал., наўг., паўд. вертаться ’вяртацца, варочацца назад’, польск. wracać się ’вяртацца’, wracać ’вяртацца; вяртаць’, н.-луж. wrośiś ’паварочваць’; ’скручваць, вярцець’; ’абарачацца’; в.-луж. wróćeć ’вяртаць, браць назад’, wróćeć so ’вяртацца’; ’адбівацца, адскокваць’, чэш. vraceti (se) ’мяняць кірунак, пасылаць назад’; ’вяртаць назад’; ’аддаць (нейкую рэч)’, славац. vracaťмяняць у адваротны бок кірунак руху каго-небудзь’; ’прыводзіць да пачатковага стану’; ’аддаваць, вяртаць’, славен. vráčati ’вяртаць, варочаць’; ’аддаваць доўг’, vráčati se ’вяртацца’, серб.-харв. вр̏тати се ’вяртацца’, вра̏ћати ’вяртаць, аддаваць’; ’варочацца назад’, вра̏ћати се ’вяртацца’, балг. връщам ’аддаваць назад, вяртаць’; ’вяртацца’. Прасл. vьrtěti, vortiti. Прасл. vьrtati — фактатыў на ‑ati ад vьrtěti, vьrtjǫ (Скок, 3, 631). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)