з’е́́ўшы,

Дзеепрысл. зак. ад з’есці.

•••

Як мыла з’еўшы — з незадаволеным, кіслым выглядам, у дрэнным настроі (пайсці, завярнуцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спермацэ́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спермацэту. Спермацэтавая маса. // Выраблены са спермацэту, са спермацэтам. Спермацэтавая мазь. Спермацэтавае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́льніца ’каробачка ці спецыяльны сподак для мыла’ (ТСБМ). Відаць, з рус. мыльница ’тс’ (у польск. мове mydlniczka).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пальміці́н, ‑у, м.

Хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад пальмавага алею і іншых тлушчаў, ужываецца для вырабу мыла і свечак.

[Ад лац. palma — пальма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Зрасходавацца пры мыцці (пра мыла). Мыла змылілася.

змылі́цца, змылю́ся, змылі́шся, змылі́цца; зак.

Разм. Памыліцца. Сцішна. Пуста. Адзінока... Свет закрыла цьма густая. Паваротка тут крутая, — Не змыліся ж, маё вока! Колас. Кастусь прачытаў на памяць.. дарагія ім словы з вялікім пачуццём, адным духам. — Ну як? Не змыліўся? — Не, развёў рукамі Валерый. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Разм. Узбіць пенай. Напеніць мыла для галення.

2. Уст. Напоўніць пеністай вадкасцю. Напеніць куфель піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флако́нчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да флакон. Можна купіць там [у інтэрнаце] флакончык адэкалону, мыла, зубны парашок, шчотку, ніткі, іголкі і іншыя рэчы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сульфа́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сульфатаў, змяшчае ў сабе сульфаты. Сульфатныя глебы. // Які атрымліваецца з дапамогай сульфатаў, апрацоўваецца сульфатамі. Сульфатнае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туале́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да туалета (туалету). Туалетныя прыналежнасці. Туалетнае мыла. Туалетны столік. // Які прызначаны для захавання прадметаў туалету. Туалетны нэсэсэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́льніца, ‑ы, ж.

Каробачка ці спецыяльны сподак для мыла. Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)