Мы́чыцца ’круціцца, мільгаць каля чаго-небудзь’ (Нас.). Інтэнсіў ад імчицца (гл.). Роднаснае да рус. мыкаться. Параўн. рус. уладз. мычкатьсямучыцца, гараваць, пакутаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́нчыццамучыцца, пакутаваць ад болю’, ’пакутаваць з кім-н.’ (лаг., КЭС; Нас.), ковэнчыццамучыцца’ (Шатал.), кавенчыць ’мучыць’ (Нас.), кавенчэння, кавенчання ’агонія’ (Нас., Яруш.). Польск. kawęczeć, kawęczyć ’доўга хварэць, мучыцца і да т. п.’, ст.-польск. skawęczeć ’змарнець’, славац. дыял. (усх.) kavenčec ’тс’. Слаўскі (2, 107) лічыць славац. і бел. роднаснымі да польск. слова, аднак для гэтага няма падставы; паводле лінгвагеаграфічиага і фанетычнага крытэрыю, бел. і славац. патрэбна разглядаць як паланізмы. Паводле Слаўскага, там жа, польск. kawęczeć суадносіцца са старым дзеясловам kavъkati і першапачаткова азначала ’енчыць, падаваць жалобны голас’. Ён прыводзіць рус. дыял. кувякать ’енчыць, плакаць’ і лічыць, што тут мела месца расшырэнне кораня ‑ęcz‑, ‑ęk, падрабязней гл. Слаўскі, 2, 108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́ндзіццамучыцца, паміраць з мукамі’ (Нас.). Да кавенныцца (гл.), параўн. у Насовіча: кавенкнуць ’памерці з мукамі’. Фанетыка не зусім ясная, магчыма, экспрэсіўная пераробка гукаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папаму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Мучыцца доўга, неаднаразова. [Паўліна:] — Ох і папамучыліся мы, як сяло наша спалілі і мы адны без кала ды двара асталіся!.. Сачанка. — А яны [Уля і Мікола] хоць і папамучацца, пакуль дрэва зваляць, затое, як ускоцяць кругляк — у санях капылы трашчаць. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́гнуць, -ну, -неш, -не; смаг, сма́гла; -ні; незак.

1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

С. без вады.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вусны, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

У горле смагне.

3. перан. Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

С. працы.

|| зак. вы́смагнуць, -ну, -неш, -не; вы́смаг, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.) і сасма́гнуць, -ну, -неш, -не; сасма́г, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Цярпець пакуты; мучыцца. Відаць было, што.. [чырвонаармеец] вельмі пакутаваў ад болю, можа нават дажываючы апошнія хвіліны. Якімовіч.

2. Пераносіць якія‑н. нягоды, цяжкасці. Беларуская вёска пакутавала ад беззямелля. Навуменка. Цяцерын вельмі пакутуе ад таго, што ў яго няма наглядных дапаможнікаў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штодзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае, адбываецца кожны дзень. Штодзённая гімнастыка. □ Паляванне дало добры адпачынак Міколу ад штодзённага клопату. Краўчанка. Музыка, песні чутны з палаца .. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў. Купала.

2. Звычайны, будзённы. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыкасці́ць, прыкосці́ць ’зрабіць дрэнным, слабым, нікчэмным’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад касці́ць ’смяціць (на падлогу); псаваць’ (гл.), сюды ж касці́ццамучыцца, перабівацца’ з далейшым пашырэннем значэння. Беспрэфіксальныя дзеясловы ўзыходзяць да прасл. *kastiti (sę).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку. Лынькоў.

2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)