Самарда́к ’удар па твары’, ’хвароба ў роце, калі баляць сківіцы’, ’пахмурны, упарты, маўклівы чалавек’, ’упартасць, маўклівасць’ (ТСБМ), самурда́ка ’ўпартасць, маўклівасць’ (Касп.), самарды́ка ’нягодніца’ (Мат. Гом.). Улічваючы пераважна ўсходнюю лакалізацыю гэтых лексем, магчыма выдзеліць прыст. са‑, якая тут часта ўжываецца замест з‑, с‑; тады да морда (гл.), асабліва параўн. разважанні аб роднасці ўсх.-слав. морда і славен. mrd ’грымаса’. Адсюль першаснае значэнне, відаць, было ’чалавек з выразам, грымасай незадаволенасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намы́знік ’наморднік’ (воран., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ’скураная палоска ў аброці’ (маст., Шатал.; Маслен.), намырзнік ’вуздэчка’ (шчуч., Сл. ПЗБ). А мша, мырзаморда, пыса’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пілімо́, пільма ’вялікі страўнік’ (паст., лаг., Сл. ПЗБ), ’жывот’ ці ’морда’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. pylimas ’месца, куды што-небудзь наліваюць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 517).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хра́па ж.

1. мо́рда (у крупных животных);

2. (часть переносья у животных) храп м.;

3. прост., груб. ро́жа;

даць па ~пе — дать по ро́же

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пы́са ’ніжняя частка галавы жывёліны (з губамі і ноздрамі)’; груб. ’твар’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’мыса ў каровы, цяляці’ (ЛА, 1; Бяльк., Мат. Гом.), ’храпа ў каня’ (ЛА, 1; Бяльк.), ’морда’ (Некр., Ян., Растарг.), пы́сы ’канец морды з губамі’ (Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пи́сьо ’тварык’. Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́сак, пы́ска (гл.), пад уплывам мы́саморда свойскай жывёлы’ (гл.); бадай, не звязана з усх.-славац. pusa (< польск. buzia, балг. бу́за, карпатызм, гл. Клепікава, Исслед. по слав. диал., 5, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ца груб. ’морда, твар’ (Ян.), ’чалавек з вялікім непрыгожым тварам’ (Растарг.), сюды ж пыця́тый ’мардаты, пухлашчокі’ (пін., Нар. лекс.), пыца́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́цка, пы́цак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́са, пры́за, мн. л. пры́сы, пры́зы, пры́скі ’непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (ТС; брэсц., малар., драг., пін., лельч., хойн., ЛА, 1), пры́сы ’вусы; вусы ў жывёл’ (Клім., Сл. Брэс.). Кантамінацыя пыса і *прыск < польск. prysk ’пыса ў каня’. Апошняе ад pryskać ’пырскаць’ (Брукнер, 440). Прасл. *prys‑морда’ (ЕСУМ, 5, 576) роднаснае літ. prusnà (звычайна мн. л. prùsnos) ’морда (каровы, каня, авечкі)’, лат. prusnas ’губы, рот’, прус. Р. скл. адз. л. prusnas ’твар’, звязанымі чаргаваннем з літ. prausti ’мыць, умываць’ (Непакупны, Связи, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́сакморда, мыса ў каровы’ (ЛА, 1; паст., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), пы́скі ’тс’ (віл., зэльв., там жа; Сцяц., Варл.; Сержп., ЛА, 1), пы́сак ’дзюба’ (швянч., Сл. ПЗБ), пы́ска ’вісок са шчакою; поўха’ (Нас.), пы́ські ’шчокі, шчочкі’ (Мал.), пыскморда ў рагатай жывёлы’ (ашм., дзісн., Стан.; ЛА, 1), ’пашча звера’ (Сцяшк. Сл.), груб. ’рот, вусны’ (Скарбы, Даніл. Сл.), ’скроні, твар; вісок са шчакою’ (Нас., Бес.), ст.-бел. пысокъ ’дзюба (у птушкі)’, укр. пи́сок ’твар, морда; дзюба касы; мыс на рэчцы’, рус. дыял. пы́ска ’насмешлівая назва тонкай і кароткай жаночай касы’, польск. pysk ’лыч свінні; морда сабакі’, чэш., славац. pysk ’губа’, в.-луж., н.-луж. pysk ’дзюба, лыч’, славен. piski ’alae matricis’, макед. писки экспр. ’тоўстыя губы’. Прасл. *pyskъморда, губы’, этымалагічна ідэнтычнае *pych‑, ад *pyxati ’дуць, моцна дыхаць’, гл. пыхаць; параўноўваюць з ц.-слав. напыштити ’надувацца’ (Міклашыч, 268), ст.-рус. пысканити ’насміхацца’ (’строить рожи’, гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 310), а таксама з літ. pūkšlė̃ ’пухліна, гула’, pùškas ’пухір’, puškúoti ’цяжка дыхаць’ (Фасмер, 3, 420), ст.-інд. puccha‑ ’хвост’ (Махэк₂, 503; так і Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 311; супраць БЕР, 5, 261). Без падстаў лічаць выключна заходнеславянскім pysk Брукнер (450) і Банькоўскі (2, 969), паводле апошняга — няяснае па паходжанні, параўн. таксама pyskla (упершыню зафіксаванае ў буллі пад 1136 г. у форме piscla) — лічыцца эпітэтам свінні, што рые (ад pyskać, pysklać ’рыць лычом’, там жа). Будзішэўская (Балк. Ез., 36, 1, 35–37) далучае сюды ж балг. пи́сък ’выступ, каса’ ў якасці паралелі да *rъtъ ’нос, выступ, пік’ (ад *ryti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́ки ’твар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)