Ветрабой (паэт.) ’сухое галлё, ламачча, збітае з дрэў ветрам’; ’вецер, які збівае галлё з дрэў’ (КТС). Укр. вітробі́й, рус. ветробо́й ’буралом (дрэвы); апады (плады)’, паўн.-рус. ’палеглая ад ветру збажына’, амур. ’месца, на якім адміраюць цеплалюбівыя расліны пад уплывам моцных, халодных паўночна-заходніх вятроў’. Да ве́цер і бой (гл.) < біць ’праяўляцца з вялізнай сілай, бушаваць, лютаваць (пра вецер, мароз)’; параўн. рус. бить ’тс’, укр. бити ’веяць, несці (аб ветры, мяцеліцы’, бел. драг. побэ́тэ (пра мароз) ’абмарозіць расліны, квітнеючы сад такім чынам, што лісце, кветкі і плады ападаюць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцю́жа ’моцны холад, мароз’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп., Гарэц.), сту́жа ’тс’ (ТС, Бяльк.), сцю́жа, сці́жа ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ). Укр. сту́жа, рус. сту́жа ’тс’. Прасл. *studja да *studъ, гл. студзіць, сцюдзёны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няча́сты, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, здараецца, паўтараецца і пад. не вельмі часта; рэдкі. У тайзе мароз шчапаў дрэвы, ноч далёка і доўга раскідвала гучнае рэха, і Цаліна, якая ўжо засынала, пачула гэтыя нячастыя марозныя гукі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібе́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Крайне суровы; бязлітасны, жорсткі. Сіберны чалавек. Сіберны характар. □ Бялявыя вусы з рыжым адлівам былі заядла падкручаны. Ён сіберным вокам ласкавага бацькі акідаў адданы пад яго апеку і ахову горад: ці няма дзе чаго крамольнага або проста непатрэбнага. Караткевіч.
2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.). Сіберны мароз. □ Быў сіберны холад, і людзі часта прыбягалі пагрэцца ў кацельную. Лынькоў. Не магу я, кволая дзяўчына, Сцюжай гэтакай ісці палямі Над сібернымі вятрамі. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
румя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак.
1. каго-што. Фарбаваць румянамі.
Р. сабе твар.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрываць румянцам.
Мароз румяніць шчокі.
Зара румяніць неба.
|| зак. нарумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 1 знач.) і зарумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены (да 2 знач.).
|| звар. румя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца (да 1 знач.); зак. нарумя́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сне́жаньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да снежня. Снежаньскі мароз. □ Кароценькі снежаньскі дзень неяк згас неўпрыкмет, і я вяртаўся назад ужо ў сінія прыцемкі. Ракітны. // Які адбываўся, праходзіў у снежні. Снежаньскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заружаве́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Тое, што і заружавець. Учора нанач вецер сціх, заружавелася на захадзе неба, памацнеў холад, паказвала на мароз. Пташнікаў. Шчокі .. [Алесі] заружавеліся яшчэ больш, і яна выступіла наперад, каб папрасіць слова. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адле́гчы, ‑ляжа; ‑лягуць; пр. адлёг, ‑легла і ‑лягла, ‑лягло; зак.
1. (звычайна са словамі «сэрца», «ад сэрца», «на сэрцы»). Пераехаць адчувацца, знікнуць, супакоіцца; паслабіцца (пра трывогу, хваляванне, боль і пад.). І трывога ад сэрцаў Тады адлягла, Як з ракі па канаве Вада загула. Куляшоў. Сэрца не камень, адляжа. Прыказка. // безас. Адчуць палёгку, супакой. Ларыса супакоілася, на сэрцы ў яе адлягло. Кулакоўскі.
2. Спасці, паменшаць (пра мароз, холад). Мароз адлёг, і нават зрэдку пакапвала са стрэх. Чарнышэвіч. / у безас. ужыв. Пад раніцу як быццам адлягло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).
1. каго-што. Узяць з сабою.
П. памочніка.
2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.
П. грошай у каго-н.
3. каго-што. Застаць, заспець.
Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.
4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.
П. валасы грэбенем.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).
Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.
|| незак. прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй. Лынькоў. // Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)