ма́занне ср.

1. ма́занье; сма́зывание; кра́шение;

2. разг. ма́занье, па́чканье, мара́нье;

1, 2 см. ма́заць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́заны

1. прич. ма́занный; сма́занный; см. ма́заць1;

2. прил. ма́занный;

адны́м мі́рам м. — одни́м ми́ром ма́заны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вэ́дзґацьмазаць’. Гл. вэ́зґаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изма́зывать несов., разг.

1. (пачкать) ма́заць, выма́зваць; пэ́цкаць;

2. (о краске и т. п.) зма́зваць, выма́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мазы́ ’бруд, плямы на кашулі’ (Нас.). Беларускае. Да мазаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памэ́дзганы ’забруджаны’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя павэдзганы < вэдзгаць (гл.) і мазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кве́цацьмазаць, брудзіць, пэцкаць’ (Пал., Ян., Шатал., Нар. словатв.). Гл. квэцаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мазаць (у 1 і 2 знач.).

2. у знач. прым. Брудны, запэцканы.

3. у знач. прым. Глінабітны. К вечару паабапал замігцелі ў кучаравых вішнёвых садках белыя мазаныя хаты. Б. Стральцоў.

•••

Адным мірам мазаны — пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі ўласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Накве́каць экспр. ’намазаць’ (Мат. Гом.). Да квэцаць, квёцацьмазаць’ з узнаўленнем канцавога к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́за1 ’каламазь’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (Слаўскі, SP, 1, 59). Да ма́заць (гл.).

Ма́за2 ’капрызніца, песта’ (ТС). Утворана аналагічна, як папярэдняе. Параўн. яшчэ палес. ма́зя ’тс’, ’плакса’; тураўск. мазаны ’збалаваны, спешчаны’ (ТС) адпавядае чэш. mazna ’распешчаная жанчына’, серб.-харв. ма́зница ’тс’, чэш. rozmazlenec ’пястун’. Як і чэш., палес. лексемы — да ма́заць, чэш. mazati se з экспрэсіўным адценнем, серб.-харв. ма́зити ’патураць’, ’ліслівіць, дагаджаць’. Сюды ж ма́зацца ’песціцца, капрызіць’, ма́заць ’патураць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)