по́кліч, ‑у, м.

Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каменяло́мня, ‑і; Р мн. ‑мень, Д ‑мням; ж.

Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыўне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. прыўнёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. прыўнясі; зак., што.

Кніжн. Унесці што‑н. дадатковае, пабочнае. Магутны народны песенны фальклор прасякае вершы Труса ў сінтэзе з тым новым, сучасным, якое прыўнясла ў жыццё савецкая рэчаіснасць дваццатых гадоў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цемраша́льства, ‑а, н.

Погляды і паводзіны цемрашалаў; варожасць да прагрэсу, адукацыі; абскурантызм. [Скарына] паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое з цягам часу ператварылася ў магутны фактар пашырэння пісьменнасці і барацьбы супраць царкоўнага цемрашальства. Алексютовіч. Перамога савецкага народа над фашызмам з’яўлялася перамогай вялікіх прынцыпаў гуманізму над сіламі зла і сярэдневяковага цемрашальства. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́тны, ‑ая, ‑ае.

Добра, прапарцыянальна складзены, стройны. Статная фігура. □ Марцін, як толькі ўбачыў .. статную постаць [Насці], адразу пачаў ладавацца ў дарогу. Мележ. // Які мае прапарцыянальна складзеную, стройную фігуру, высокі рост. З грамады асабліва вылучаўся Аляксей Алёшка, магутны, статны, вышэйшы на цэлую галаву за сваіх калег. Колас. Іван — малады яшчэ хлапец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моцны, трывалы, нязносны, магутны; волатаўскі (паэт.); вечны, жалезны, сталёвы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сильне́е сравн. ст.

1. нареч. мацне́й; см. си́льно;

2. прил. мацне́йшы, больш мо́цны; дужэ́йшы, больш ду́жы, здараве́йшы, больш здаро́вы; больш магу́тны; больш ва́жкі, больш грунто́ўны; см. си́льный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магу́тнасць ж.

1. в разн. знач. мо́щность;

м. ву́гальнага пласта́ — мо́щность у́гольного пласта́;

м. электраста́нцыі — мо́щность электроста́нции;

2. только мн. мо́щности;

3. мощь; си́ла;

4. могу́щество;

5. си́ла;

3-5 см. магу́тны1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)