Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае фізічную сілу; вельмі дужы, здаровы. Магутны асілак. Магутны зубр. Магутныя крылы.// Які сведчыць аб фізічнай сіле. Брыль робіць кароткі перапынак. І яго магутная постаць, і голас, і нейкая прастата і шчырасць у словах робяць на сялян добрае ўражанне.Колас.// Здаровы, жыццяздольны. Магутны арганізм.
2. Вельмі вялікі, значны (па сіле, велічыні). Магутны ўраган. Магутны залп. □ У заключэнне рэйда быў нанесены магутны камбінаваны ўдар па чыгунцы.Шамякін.// З тоўстым ствалом; густы, раскідзісты. У гушчары, на скрыжаванні торных Лясных дарог. — вышэй сваіх сяброў Узрос магутны граб.Кірэенка.Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнае голле.Дуброўскі.// Надзелены вялікай баяздольнай сілай, добра ўзброены, умацаваны (пра вайсковыя злучэнні, умацаванні і пад.). Пяскоўцы ведалі ўжо, што следам за разведчыкамі ідуць магутныя часці Чырвонай Арміі.Пальчэўскі.//перан. Здольны аказаць значнае ўздзеянне на каго‑, што‑н. Калі ж вайна хадзіла па Радзіме І вораг нёс нам рабства і разбой, З тваім [Максіма Горкага] магутным словам, Гордым імем Фашызму мы давалі жорсткі бой.Астрэйка.
3. З вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Магутная краіна. Магутная металургічная прамысловасць. □ Для пераможнага салюта, Якім байцоў Радзіма славіць, Мы ведалі: Урал магутны Даўно руду ў мартэнах плавіць.Танк.А калі магутны атам Мы для працы пакарылі, Стаў народ такім багатым, Што канца няма той сіле.Крапіва.
4.Спец. Тоўсты, масіўны (слой, пласт). Тут адразу ж пачынаўся магутны пласт чырвонай гліны.Штыхаў.
5.Спец. Які мае вялікую магутнасць (у 3 знач.). Магутная турбіна.
•••
Магутная кучкагл. кучка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магу́тны
1. mächtig; gewáltig; wúchtig; Groß-;
магу́тная дзяржа́ва ein mächtiger Staat;
2. léistungsstark, Hóchleistungs-; тэх. von gróßer Léistungsfähigkeit;
3.геал. mächtig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр.могу́тний, рус.могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац.mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк.маготний з венг.mag ’зерне’. Сюды ж магутнасць ’уласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магутны Партызан (в., Быхаўскі р-н) 11/534
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГУ́ТНЫ БО́ЖА»,
міжнародны фестываль духоўнай музыкі. Праводзіцца з 1993 штогод у Магілёве. Засн. па ініцыятыве Бел. каталіцкага т-ва і рымска-каталіцкай парафіі. Назва ад духоўнага гімна М.Равенскага «Магутны Божа» на вершы Н.Арсенневай, які стаў муз. эмблемай фестывалю. Мае на мэце аб’яднанне пры дапамозе музыкі прадстаўнікоў розных хрысц. канфесій, захаванне і развіццё традыцый сусв. і бел. духоўнай музыкі. У фестывалі ўдзельнічаюць прафес. і аматарскія, прыходскія хар. калектывы і вак. ансамблі розных складаў, салісты. Праводзяцца конкурсы вакалістаў, у т.л. на лепшае выкананне гімна «Авэ Марыя», канцэрты хар., вак. і арганнай музыкі і інш. У рэпертуары творы сусв. духоўнай класікі і бел. кампазітараў, у т.л. М.Шчаглова, В.Селяха-Качаноўскага, В.Панфілавай і інш. Сярод лаўрэатаў фестывалю: Дзярж.акад.нар. хор імя Г.І.Цітовіча, магілёўскі мужчынскі камерны хор «Унія», актэт «Чысты голас», камерны хор «Гродзенскай капэлы», Гомельскі дзіцячы хор правасл кафедральнага сабора Пятра і Паўла (Беларусь), Бранскі муніцыпальны акад. хор, Казанскі муніцыпальны мужчынскі хор «Кафедра» (Расія); акад. Галіцкі хор «Еўшан», салісткі Л.Дарэнская, Г.Хасцян (Украіна). Сярод чл. журы В.Роўда, Г.Каржанеўская, Л.Каспорская, В.Скорабагатаў.