Сямна́ццаць, сямна́нцаць ’лічба 17’ (Карскі 2-3, 94), семна́ццаць ’тс’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), семна́нцаць ’тс’ (Некр. і Байк., Стан.). Гл. сем і -наццаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чаты́рыста, чатырохсот, чатыромстам, чатырмастамі, (аб) чатырохстах; ліч. кольк.
Лік і лічба 400. Чатырыста дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 400. Ад эмтээсаўскай сядзібы метраў з чатырыста — і поле. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзевяно́ста, нескл., ліч. кольк.
Лік і лічба 90. Дзевяноста дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 90. Дзевяноста капеек. □ Нечакана перад самым ровам танк зрабіў разварот на дзевяноста градусаў. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч. кольк.
Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэсцьсо́т, шасцісот, Т шасцюстамі, ліч. кольк.
Лік і лічба 600. Шэсцьсот падзяліць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 600. — На Пагіблых [балотах] толькі нашага калгаса земляў шэсцьсот гектараў пад вадою ляжыць. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слі́жба ‘колькасць’: ніколі не бачыла такой сліжбы людзей (Мат. Гом.). Калі гэта не памылка пры запісе, гл. сці́жба, то верагодней за ўсё кантамінацыя апошняга і лічба ‘лік, колькасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́сяць, ‑і, ліч. кольк.
Лік і лічба 10. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 10. Дзесяць чалавек. Дзесяць капеек. Дзесяць гадоў.
•••
За дзесяццю замкамі гл. замок.
Ні ў пяць ні ў дзесяць гл. пяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́ста, трохсот, тромстам, трымастамі, (аб) трохстах, ліч. кольк.
Лік і лічба 300. Трыста дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 300. Трыста чалавек. □ — Трыста вёрст прайсці? За суткі? — Проста здзіўлен быў салдат. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цифи́рь ж., уст.
1. собир. (цифры) лі́чбы, -баў, ед. лі́чба, -бы ж.;
2. (счисление) лічэ́нне, -ння ср.;
3. (наука) арыфме́тыка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч. кольк.
Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)