крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.
2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пашпу́дзіць, драг. пошпудыты ’шпурнуць, кінуць з размаху’ (Клім.). Да па- і + шпу́дзіць, якое ўтварылася ў выніку кантамінацыі лексем шпурнути ’шпурнуць’ і пу́дыты ’пудзіць, гнаць’, параўн. і драг. пэндыты ’імкліва бегчы, ляцець’ < польск. pędzić ’тс’. Да прасл. рдиШ > пу́дзіць (гл.). Больш падрабязна гл. Фасмер, 3, 402; Махэк₂ > 497.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падлётак 1 ’птушаня, якое крыху лятае’ (Янк.), подле́ток (ТС), падлётыш (Мат. Гом.) ’тс’. Рус. подлёток ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад падлятаць < лятаць (гл.).
Падлётак 2 ’падлетак’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк., КЭС, ушац., КЭС лаг.). З польск. podlotek ’тс’, якое да latać, lieceć ’ляцець’. Падлётух ’тс’ (Мат. Гом.) на аснове падлётак з іншай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пралёт ’скразная адтуліна, праём’ (ТСБМ), ’франтон’ (віц., ДАБМ, камент., 778), ’градка, рад’ (Сцяшк. Сл.). Рус. проле́т ’скразная адтуліна, праём’, укр. проліт ’тс’, ’дыяметр’, польск. przelot тэхн. ’адтуліна’, ’дыяметр (трубы, канала)’, чэш. průdet ’пералёт’, серб.-харв. пролет ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад праляцець < ляцець. Значэнне ’адтуліна, праём’ — праз прамежкавае значэнне ’адтуліна, праём для пралёта, прахода’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лятуце́ць ’марыць’ (Гарэц., Др.-Падб., Крывіч). Беларускае. Балтызм. Параўн. літ. lėtutè (< lėtaĩ) ’павольна’, létùtis ’павольны’, ’палахлівы, нясмелы’, лат. lietuvēns ’кашмар, прывід, нячысцік, які мучыць чалавека, скаціну’, латгальск. lituńc ’прывід’. Утварылася пры ад’ідэацыі лексем лётаць, ляцець. Параўн. таксама бел. ляту́нак, ляту́нкі ’мара, летуценні’ (ТСБМ), летунковасць (КТС — У. Жылка), лята́вец (гл.). Сюды ж летуце́нні, летуце́ннік (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пла́цце, ‑я, н.
1. Тое, што і сукенка. Як толькі падняліся ў паветра, танклявая сцюардэса ў чорным плацці з белым каўнерыкам абвясціла, што ляцець мы будзем высока. Скрыган. Вышэй сярэдняга росту, статная, яна была ў просценькім, але з добрым густам пашытым плацці. Васілевіч.
2. зб. Разм. Бялізна. [Бацька] пайшоў у званары за паўтраця рубля на месяц, званіў і вартаваў царкву.. Маці плацце людзям мыла і гароднае насенне прадавала. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.
1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.
Нізкае дрэва.
Н. плот.
Ляцець нізка (прысл.).
2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.
Н. ціск.
Нізкая тэмпература.
3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.
Нізкая якасць драўніны.
4. перан. Подлы, ганебны.
Н. учынак.
Так рабіць нізка (у знач. вык.).
5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.
6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).
Н. бас.
Н. голас.
Спяваць нізка (прысл.).
|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мінаць, мінацца, прамінаць; ісці, бегчы, прабягаць, плысці, пасоўвацца, праходзіць, ляцець, праносіцца, цягнуцца, сцякаць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
страла́ ж., в разн. знач. стрела́;
с. вы́лецела з лу́ка — стрела́ вы́летела из лу́ка;
с. экскава́тара — стрела́ экскава́тора;
с. пад’ёму скляпе́ння — архит. стрела́ подъёма сво́да;
с. прагі́бу — тех. стрела́ проги́ба;
◊ ляце́ць ~ло́й — лете́ть стрело́й;
прамча́цца ~ло́й — промча́ться стрело́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
асла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць каго‑, што‑н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.
2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго‑н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.
3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны. // Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.
•••
Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)