рожо́н уст. ражо́н, -жна́ м.;

лезть на рожо́н ле́зці на ражо́н;

ни рожна́ ні ражна́;

како́го рожна́ яко́га ражна́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бутэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам. Пустая бутэлька. Бутэлька піва. □ Кума на просьбу паддаецца, За чарку тройчы ўжо бярэцца І толькі-толькі прыгубляе І чарку зноў не дапівае І руку цягне да бутэлькі. Колас. Паілі козліка малаком з бутэлькі, цераз соску. Брыль. // У значэнні: бутэлька віна, гарэлкі. Выпіць бутэльку. Прынесці бутэльку.

2. Руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

•••

Заглядаць у бутэльку гл. заглядаць.

Лезці ў бутэльку гл. лезці.

Паставіць бутэльку гл. паставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вопса ’рашуча, раз’юшана, энергічна кінуцца куды-небудзь, на каго-небудзь’ (Янк. I), во́псаддзю ’тс’ (Янк. III), во́псасам ’неадчэпна, смалою лезці’ (Сцяц., зэльв.). Гл. вобцас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныхра́ццю ’прымусам, гвалтам’ (віц., Мат.). Няясна; можна звязаць з рус. ныхрить ’настойліва шукаць што-небудзь; лезці ўсюды; даведвацца хітрасцю’, што, аднак, выклікае пэўныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́цца1 ’налезці, набіцца’ (ТС). Да шы́ццалезці’ (гл.).

Нашы́цца2 экспр. ’напіцца гарэлкі’ (ТС). Відаць, ад нашы́кацца ’тс’ (гл.) шляхам «зняцця» т. зв. к‑суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́ба, -ы, мн. -ы, жаб, ж.

1. Бясхвостая земнаводная жывёла з доўгімі заднімі канечнасцямі, бугрыстай, часта бародаўчатай слізкай скурай бурага, шэрага або зялёнага колеру, якая водзіцца ў вільготных мясцінах.

Травяная ж.

Ж. азёрная.

2. Тое, што і рапуха.

|| памянш. жа́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. жа́бін, -а.

Жабіна ікра.

Грудная жаба — бытавая назва стэнакардыі.

Пнецца як жаба на купіну (разм., пагард.) — лезці куды-н. напралом з мэтай дамагчыся свайго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пашы́цца ’пабегчы’, ’падлезці’, ’панамятацца (пра снег)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Укр. поши́тисялезці, праслізгваць, нырнуць’, польск. pomknąć ’паімчацца’, ’убіцца, зашыцца паміж чым-н.’ Да па‑ і шыць, шы́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскаццалезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус. дыял. тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш. дыял. trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл. *torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ. taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашы́пкацца ’набіцца, назбірацца’ (Ян.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, суадноснае з нашыцца ’тс’, гл. шыццалезці’, параўн. шып ’маленькі чарвячок, што водзіцца ў рэчцы, які будуе вакол сябе хатку’ (Сл. ПЗБ) і шыцік ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)