Баня1лазня’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Сцяшк., Сцяц., Бяльк.). У гэтым значэнні толькі ўсх.-слав. (рус., укр. ба́ня) і паўд.-слав. (серб.-харв. ба̏ња, балг. ба́ням ’мыць’). У значэнні ’купал, скляпенне’, ’банка, пасудзіна’ і г. д. banʼa вядомае ў многіх слав. мовах. Лічыцца запазычаннем з нар.-лац. *bаneum, мн. *banea (< лац. balneum ’баня’). Агляд літ-ры гл. Фасмер, 1, 121–122. Падрабязна аб гісторыі слова Мерынгер, WuS, 3, 196–197. Пра *banʼa як абазначэнне пасудзін гл. асабліва Губшмід, Schläuche, 23–24. Магчыма, што значэнне ’купал, скляпенне’ > ’пузатая пасудзіна’ з’явілася спачатку ў зах.-слав. мовах. Дэталёвую рэканструкцыю гісторыі праслав. слова гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 289–293. Гл. яшчэ MESz, 1, 241.

Ба́ня2 ’яма круглай формы, у якой здабывалі жалеза, соль’ (Бярында, гл. Яшкін). Укр. ба́ня ’руднік’. Праз польск. bania ’тс’ з венг. bánya ’тс’ (а гэта з слав. моў). Гл. Брукнер, 14; Кніежа, 76; Саднік-Айцэтмюлер, 86; Тамаш, 88; Махэк₂, 45; MESz, 1, 241. Параўн. ба́нька5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Істо́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Інстр. I, Мядзв.; Янк. Мат., 72; Кольб., 52), істо́бка ’тс’ (Мат. Гом.; Янк. Мат., 87), ісьцёпка ’тс’ (Касп.), істо́пка ’насціл (у гумне з жэрдак)’ (Мат. Гом.). Вядома на ўсёй беларускай тэрыторыі (гл. ДАБМ, к. 240). Рус. дыял. и́сто́пка ’хата, хацінка’, ’гара’, исто́бка ’кладоўка’, истёбка ’сутарэнне’, ’склеп’, ’кладоўка’, ’хацінка паляўнічага ў лесе’, истёбок ’гара’, и́зобка́ ’хата’, ’святліца’; укр. дыял. сте́бка ’кладоўка (якая ацяпляецца зімой)’, сте́пка ’рублены свіран з печчу, які замяняе склеп’ (Грынч.), ви́стебка ’абагравальная зімой камора ці кладоўка’ (Лысенка, ССП), польск. дыял. izdebka ’пакой’, ’камера, келля’, чэш. дыял. istevka ’лядоўнік на млыне’. Ст.-рус. истобка, истопка, издебка ’хата, хацінка, маленькае памяшканне ў хаце’, ’лазня’. Ст.-бел. издопъка ’дом, жыллё’, ’кладоўка, спіжарня’ (гл. Лекс. Палесся, 154). Утворана ад *jьstъba (гл. ізба) з суф. ‑ъka ў прасл. (Трубачоў, Эт. сл., 8, 245). Форма ісьцёпка, відаць, пад уплывам народна-этымалагічнага збліжэння з тапіць, цёплы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапа́р (сухопа́р) ’тушаная бульба’ (ПСл), сухо́парка ’бульба, звараная ў лушпінах; чышчаная вараная бульба’ (стол., ЖНС), сухапа́рнікі ’смажаная бульба, парэзаная скрылькамі’ (брагін., З нар. сл., Ян.), сухопэ́рка ’бульба, звараная з лушпінамі’ (Сл. Брэс.), сухапа́рым ’без вады, гарачым паветрам’ (Бяльк.), сухапа́рам ’хутка’ (Сл. Брэс.), ’недарэчна’ (Мат. Маг.), сухо́паркам, сухо́парком ’сухама (усухамятку)’ (Сл. Брэс.), сухо́парком ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ’без рошчыны, без заквашвання’ (драг., З нар. сл.), сухопа́ры ’худы’ (Сцяшк. Сл.), сухапа́рная лазня ’гарачыня без вады’ (Варл.), сухапа́рнік ’частка паравога катла’ (ТСБМ), ’адстойнік для малака’ (Жд. 3). Укр. палес. сухопа́рам ’нечакана, хутка, спехам’, рус. сухопа́рый ’хударлявы, худы’, чэш. suchopár ’месца, выпаленае насуха’, славац. ’сухая, неўрадлівая глеба’, чэш. дыял. suchoparný ’туберкулёзны’, серб.-харв. sȕhoparan ’непрыпраўлены, без прыпраў, просты’, макед. сувопарен ’сухі, нудны’. Відавочна, да сухі і па́рыць (гл.), параўн. Варбат, Слав. языкозн., V, 116–117; прасл. *suxoparъ(jь) з развіццём семантыкі ’замяшаны, зроблены ўсухую (без вады, без прыпраў, без заквашвання)’ → ’худы (чалавек)’ → ’хуткі’, ’нудны’, гл. Варбат, Морфон., 60–61, дзе на аснове бел. сухо́паркам ’без заквашвання, без рошчыны’ другая частка гэтага слова суадносіцца з *pьrati (гл. праць) з падаўжэннем кораня менавіта ў спалучэнні, чаму няма падстаў. Параўн. яшчэ Трубачоў (Фасмер, 3, 814), які рус. сухопа́рый выводзіў ад сухо‑ і пар. Відаць, тут адбылася генералізацыя першаснага значэння ’звараны (смажаны) без прыпраў, посны, нішчымны, без вадкасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

1. кім-чым, з каго-чаго. Пацяшацца, забаўляцца. Доўга людзі цешыліся з цудаў, Што зрабіў быў Люцыян Таполя, Доўга з той батлейкі рагаталі. Танк. Чым бы дзіця ні цешылася, толькі б не плакала. Прымаўка.

2. кім-чым, з каго-чаго, без дап. і з дадан. сказам. Мець асалоду, задавальненне ад чаго‑н.; радавацца чаму‑н. Любіла Аксіння горача. Але нядоўга цешылася сваім шчасцем — няпоўных тры гады. Асіпенка. [Андрэй] цешыўся з Івана. Гэта быў не хлопец, а золата. Чарнышэвіч. Паміж альтанкай і сабачай будкай, пад разлапістым вязам, цешыўся ў лазовым крэсле-качалцы Радж, мой стрыечны брат. М. Ткачоў. [Гушка] цешыўся, што мае свайго каня. Чорны.

3. Мілавацца, радавацца. — Цалуюцца галубкі, цешацца, — усміхнулася Волька. Васілевіч. І цешыцца сэрца і цешацца вочы, Калі мы пабачым гурток дзе дзявочы. Броўка.

4. чым. Суцяшаць, абнадзейваць сябе. Праз некаторы час страляніна ад нас аддалілася, і мы пачалі цешыцца думкай, што цяпер выйдзем, напэўна выйдзем на свой маршрут. Няхай.

5. Злараднічаць. — Добрая лазня нашаму старшыньку! — ці то спачуваў, ці то цешыўся Карпечак. Аношкін. Я і не заўважыў, як тыя самыя хлопцы, якія некалі так цешыліся, калі Рыжы біў мяне на рынгу, цяпер на трэніроўках глядзелі на мяне з надзеяй, нават з нейкім страхам. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́жа, лу́жана, лу́жына ’месца на дарозе, дзе ўтварылася яма, запоўненая вадой’, ’калюга, якая застаецца пасля дажджу’ (ТСБМ, Мядзв., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Сл. ПЗБ; слуц., слонім., КЭС), слаўг. лужа́віна, лужа́іна, лужаі́вінка, лужае́віна, лужча́віна, лёзн. лу́жынка ’лужына вады’ (Яшк.), а таксама лу́жа ’дрыгва, вялікае махавое балота’ (капыл., рэч., слаўг., Яшк.), ’стаячае возера’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’заліў ракі’ (паўд.-усх., КЭС). Зах.-укр. лу́жа ’лужына’, бойк. лужи́на ’лаза для кошыкаў’, у Грынчэнкі лужи́на ’луг’; рус. лу́жа: валаг. ’лужына’, ’лагчына, запоўненая вадой’, разан. ’сырое, балоцістае месца’, ’запруда’, разан., арханг. ’невялікае азярко’, пск. ’сенажаць на нізкім месцы’, пск., цвяр. лужа́вина ’сырое, балоцістае месца’, уладз. ’лужок’, кастр. ’сенажаць’, ст.-рус. лужа ’лужына’, ’балота’, лужина ’азярко, стаячае балотка’; польск. łuża ’яма, катлавіна, залітая вадой’, в.- і н.-луж. łuža ’лужына’, łuž ’вада ў лужы’, ’слота’, палаб. lau̯zə ’лужына’, ’балота’, ’луг’; чэш. louže, louž, мар. lužovica, ган. ložufka ’лужына’, ’яма для жыжы з гною’, ст.-чэш. lúžě ’лужа, балота’; славен. lúža ’тс’, серб.-харв. лужа (XVII ст.) ’лужына’, ’дрыгва’, ст.-балг. лужа ’балота, возера’ і, магчыма, балг. лъ́жа, лъ́джалазня’, ’лужына’ (насуперак БЕР, 3, 541). Прасл. luža (у Фасмера, 2, 529 — памылкова lougi̯a) ’яма з балоцістай, стаячай вадой’, ’балота’, ’мокрая мясціна’ (Слаўскі, 5, 377–378). Найбліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: літ. lū̃gas, liū̃g(n)as ’балота’, ’лужына’, лат. luga ’ліпкая маса, якая пакрывае зарастаючыя азёры’, ļuga ’халадзец’, lugava ’асенняя слота’, назва ракі Ludze і возера Ludza, ст.-прус. Lügelgen, а таксама рус. гідронім Лжа < Лъжа, ст.-грэч. λυγαῖος ’цёмны’, ілір. *lugas, *lugā ’балота’ (у Страбона) > алб. lëgatë ’лужына’, ’балота’. Да і.-е. *lougi̯a, якое з *leug‑ ’цёмны’, ’балота’ (Літ-py гл.: Махэк₂, 342; Скок, 2, 333; Бязлай, 2, 158 і ў вышэйпададзеных слоўніках). Гл. таксама генетычна роднаснае луг2. Паводле Мартынава (Язык, 37) прасл. luža з’яўляецца балтыйскім інгрэдыентам прасл. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чёрный

1. прил., в разн. знач. чо́рны;

чёрная кра́ска чо́рная фа́рба;

чёрный хлеб чо́рны хлеб;

чёрный шрифт чо́рны шры́фт;

чёрная металлу́рги́я чо́рная металу́ргія;

чёрный пар с.-х. чо́рны папа́р;

чёрное де́рево чарнадрэ́ва;

чёрный лес чо́рны лес;

чёрный ход чо́рны ход;

чёрные мы́сли чо́рныя ду́мкі;

чёрная рабо́та чо́рная рабо́та;

чёрная би́ржа чо́рная бі́ржа;

2. (курной) ку́рны; чо́рны;

чёрная ба́ня ку́рная (чо́рная) ла́зня;

3. сущ. (темнокожий) чо́рны, -нага м.;

чёрная доска́ чо́рная до́шка;

чёрные спи́ски чо́рныя спі́сы;

на чёрный день на чо́рны дзень;

держа́ть кого́-л. в чёрном те́ле трыма́ць каго́е́будзь у чо́рным це́ле;

чёрная ко́шка пробежа́ла ме́жду ни́ми чо́рная ко́шка прабе́гла памі́ж і́мі;

чёрным по бе́лому чо́рным па бе́лым;

ви́деть всё в чёрном све́те ба́чыць усё ў чо́рным святле́;

черны́м-черно́ а) (очень черно) чо́рна-чо́рна, чарню́сенька; б) (очень много) аж чо́рна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)