перае́сці, пераем, пераясі, пераесць; пераядзім, пераясце, пераядуць; пр. пераеў, ‑ела; заг. пераеш; зак.

1. чаго і без дап. З’есці больш, чым трэба; аб’есціся. Дзіця пераела.

2. каго-што і чаго. З’есці ўсё, многае. [Бацька:] — І прыбралі ўсё за пагоду, і змалацілі як мае быць, у засекі засыпалі. Думалі хлеба не пераядзім. Сабаленка.

3. што. Раз’ядаючы, разбурыць, раздзяліць на часткі. Іржа пераела жалеза.

•••

Пераесці (ад’есці) нутро (кішкі, вантробы) каму — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отро́сток

1. бот. гучо́к, -чка́ м.; (большой) гук, род. гука́ м.; (побег) па́растак, -тка м.; (отпрыск) ато́жылак, -лка м.; (у травянистых растений) па́сынак, -нка м.;

2. анат. адро́стак, -тка м.;

отро́сток слепо́й кишки́ адро́стак сляпо́й кі́шкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кні́гі ’аддзел страўніка буйной рагатай жывёлы’ (З нар. сл., Нар. сл., Нар. словатв.), ’страўнік і кішкі жывёлы, прыхаваныя для ежы’ (Шн., Нік. Очерки, Малчанава, Мат. культ.). Укр. книги, рус. книга ’тс’, балг. книга, серб.-харв. кнуйге, славен. knjiga,⇉польск. księgi, чэш. kniha, славац. kniha, в.-луж. knihi ’тс’. Гэтыя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kbnigy (формы мн. л.), што сведчыць аб старажытнасці семантычнага пераносу з kwiga, k^bnigy ў значэнні ’кніга’ (гл. Слаўскі, 3, 274; ЕСУМ, 2, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.

Сукенка з кішэнямі.

Ушыць кішэні.

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спец.).

К. тоўстай кішкі.

Біць па кішэні — уводзіць у выдаткі.

За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.

Набіць кішэнь — нажыцца.

Не па кішэні каму — надта дорага.

Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.

|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.

Кішэнныя грошы.

Кішэнныя расходы.

К. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бэ́бахі ’ўнутранасці, жывот, вантробы, кішкі’, пераносна ’рознае адзенне, бялізна, падушкі і г. д.’ (БРС, Байк. і Некр., Бір. Дзярж., Янк. БП, Мат. Гродз., Інстр. I, Сцяшк. МГ, Бесар.). Таксама ў форме бэ́бухі (Нас., Касп., Бяльк.) і ў адз. ліку бэ́бах, бэбух. Мабыць, гукапераймальнае, як і бабухі́ (гл.). Параўн. укр. бе́бехи ’тс’, рус. дыял. бе́бехи, польск. bebechy, укр. бебе́хнути ’ўпасці (з шумам)’ і г. д. Гл. Ільінскі, РФВ, 62, 237; Слаўскі, 1, 29; Рудніцкі, 95. Сюды ж, здаецца, і дзеяслоў бэ́бушыць (Нас.) ’моцна біць’. Кюнэ (Poln., 44) думае пра запазычанне ўсх.-слав. слоў з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аточыны ’нутраное сала’, ’ператоплены тлушч’ (Лекс. Палесся, 134, 136; слонім, Арх. Бяльк.). Укр. оточини ’кішачны тлушч’, ’зерне ці мука, што застаецца пасля прасявання праз рэшата’, рус. оточа, оточка ’агрызкі, смецце, што нагрызлі мышы’. Славац. дыял. otoky, otočky ’нутраное сала’, славен. obtòč ’клаака’ (ці сюды?). З суф. *‑iny (мн. л.) ад дзеяслова *otočiti; верагодна, паводле Вештарт, Лекс. Палесся, 136, першага ’кішачнае сала’, г. зн. тое сала, што аточвае, акружае кішкі’. Аднак і ’ператопленае сала’, хаця менш пашыраная назва, можа тлумачыцца ў сувязі са значэннем ’абцякаць’, нельга выключыць і сувязі з назвай клаакі, якая звязваецца з дзеясловам *odtočiti зліваць’. Параўн. тачыць ’ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірва́ць і (пасля галосных) рваць, (і)рву́, (і)рве́ш, (і)рве́; (і)рвём, (і)рвяце́, (і)рву́ць; (і)рві́; незак., што.

1. Вырываць рэзкім рухам, з сілай выхопліваць.

І. з рук грошы.

2. Аддзяляць, адрываць ад сцябла, галінак (кветкі, плады і пад.).

І. яблыкі.

3. Раздзяляць на часткі, разрываць.

І. ніткі.

І. паперу.

4. Разбураць, узрываць што-н.

І. чыгунку.

5. перан. Спыняць, разрываць.

І. адносіны.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Нарываць (разм.).

Палец ірве.

7. Выдаляць хірургічным шляхам (пра зубы).

І. зубы.

Ірваць бакі (жываты) (разм.) — моцна смяяцца, заходзіцца ад смеху.

Ірваць жылы (кішкі, пуп) (разм.) — цяжка працаваць, надрывацца на якой-н. рабоце.

Ірваць з рук (разм.) — купляць нарасхват.

Ірваць на сабе валасы (разм.) — быць у адчаі, моцна перажываць.

|| аднакр. ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ахла́пак ’вялікі кавалак чаго-небудзь ядомага (напрыклад, мяса)’ (Мядзв.), охлапок ’абрэзак’ (Клім.), охлапы ’дрэннае мяса, адыходы пры разбіранні тушы’ (КСТ), охляпы ’кускі няякаснага мяса на баках’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.). Польск. ochłapy ’рэшткі мяса, кавалкі дрэннага мяса’, ’кішкі, зрэзкі мяса’ (з беларускай тэрыторыі і суседніх польскіх, гл. Карл., 3, 382), ochłapek ’тс’ тлумачаць ад chłapać ’жэрці’ (Брукнер, 373), якое разам з chlapać ’біць па чым-небудзь вадкім’, ’хлябтаць’ гукапераймальнага паходжання, гл. Слаўскі, 1, 65; відаць, нельга адрываць ад ахлопак (гл.), параўн. ахлапісты снег і снегавыя ахлопкі (КТС), хлопак ’касмык, шкумат’ у Насовіча; развіццё значэння ад ’мяккі, бясформенны’ да ’слабы, дрэнны’, гл. у хлапаваты ’мяккаснежны і буйнаслаісты’, хлапі́на ’сасновае дрэва з буйнымі і мяккімі слаямі’ (Нас.), параўн. славен. ohlapen ’друзлы, абвіслы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

марш I (род. ма́ршу) м., в разн. знач. марш;

ігра́ць м. — игра́ть марш;

цырыманія́льны м. — церемониа́льный марш;

кало́на на ма́ршы — коло́нна на ма́рше;

кі́шкі м. ігра́юць — живо́т подвело́

марш II м. (часть лестницы) марш

марш III межд. марш;

ша́гам марш!воен. ша́гом марш!;

м. адгэ́туль! — марш отсю́да!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Садэ́нне ’нутро (сын бацьку ўсё садэньне пірывярнуў сваім былаўством)’ (Бяльк.). Ізаляванае слова. Цвёрдасць ‑д‑ указвае на запазычанне, хутчэй за ўсё з польскай мовы, але ў польскай эквівалента няма. Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне ад кораня ден‑, які ў ст.-польск. denna, denna niemoc ’артрыт, хвароба суставаў’ і, далей, у чэш. dna ’падагра’, ст.-рус. дна ’тс’, балг. дыял. дънеккішкі’, дъняк ’сляпая кішка’, якія ўзыходзяць да прасл. *dъno ’дно’, якое ўжывалася таксама ў значэнні ’ніжняя частка цела’, параўн. польск. дыял. dno ’матка’, укр., дна ’тс’; па хворай частцы цела была названая і хвароба. Параўн. Зубаты, Studie I, 922; Фасмер, 1, 517; Слаўскі, 1, 149; Махэк₂, 121; БЕР, 1, 457. Такім чынам, беларускае слова можна рэканструяваць як са‑денн‑je з суф. зборнасці ‑ьje, прыстаўка са‑ тыповая для магілёўскіх і гомельскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)