смак, -у, м.

1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.

Кіслы на с. яблык.

3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.

У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.

Ён адчуваў с. у працы.

4. Задавальненне, ахвота.

Дзіця са смакам з’ела пачастунак.

|| прым. сма́кавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Квасо́ўкакіслы крупнік’ (ТС, Ян., Вешт., Мат. Гом., З нар. сл., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’кампот’ (Сцяшк. Сл.), ’страва з круп і сушанай садавіны’ (Нар. словатв.). Да квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заки́сший

1. прич. які́ (што) укі́с, які́ (што) закі́с; які́ (што) скіс; см. заки́снуть;

2. прил. укі́слы, закі́слы, кі́слы; скі́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кіслі́ца ’шчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікс ’серна-кіслы цынк’ (Нас.). Запазычана праз польск. niks ’цынкавая-мазь’ з ням. Nichts, назвы, утворанай ад грэч.-лац. onychitis шляхам жартаўлівага збліжэння з nicht (s) ’нічога’ (Варш. сл., 391; Махэк₂, 399).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зкі1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.

Рэ́зкі2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́сіць ’дабаўляць кіслаты ў страву’, ’паставіць кіснуць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Укр. квасити, рус. квасить, балг. квася ’тс’, серб.-харв. ква̏сити ’мачыць, увільгатняць’, польск. kwasić ’квасіць’, чэш. kvasiti, славац. kvasiť ’тс’ і інш. Прасл. kvasiti — каўзатыў да kysěti. Параўн. кіснуць (гл.), кіслы (гл.), квас (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́жа1 ’дэкаратыўная расліна Rosa L.’ (ТСБМ; Ласт.), ’шыпшына’ (Кіс.), ’лілія’ (Сл. ПЗБ, ТС). Укр. дыял. ру́жа, польск. ruża, чэш. růže, славац. ruža, серб.-харв. ру́жа, макед. роза, ружа. Запазычанне, параўн. ст.-польск. róża, ruża < ст.-чэш. ruože < лац. rose або с.-в.-ням. rôse (Фасмер, 3, 493). Гл. таксама рожа1.

Ру́жа2 ’суша’ (Касп.). Паводле Анікіна, роднаснымі да гэтага слова з’яўляюцца рус. ру́жа ’сухое галлё, галіна высахлага дрэва’, ружь ’знешнасць; вобраз; выгляд; аблічча’, ру́жа ’прасвет; вонкавы бок’, славен. rȗž ’шалупінне; стручок’, rúžiti ’чысціць; абіраць, здымаць шалупінне; лушчыць’. Прасл. *ruža < з (< *rugja) ’суша, сцягнутая тугая, моцная, цвёрдая зямля’ < і.-е. *reu‑g‑ ’рваць, драць, цягнуць’. З індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца літ. ráugti ’квасіць’, лат. raûgt ’заквашваць’, raûdzêt ’квасіць’, літ. ráugas ’закваска’, лат. raûgs ’тс’, прус. raugus ’кіндзюк’, літ. rū́gti ’кіснуць’, лат. rûgt ’брадзіць’ і інш. Прычым значэнне ’кіслы’ асэнсоўваецца, з аднаго боку, як ’які сцягвае, зводзіць рот (непрыемным смакам)’, параўн. лат. tik skābs, ka savęlk muti ’такі кіслы, што зводзіць рот’, savìlktiês ’збягацца, скісаць’, грэч. στύφω ’сцягваць; мець даўкі смак’. З іншага боку, ’кіслы’ асэнсоўваюць як ’які сцягнуўся; які загусцеў’, параўн. ст.-ісл. þēttr ’густы’, ісл. þētti ’кіслае малако’, сяр.-ісл. tēchtкіслы’ — усе яны з і.-е. *ten‑k‑ ’збягацца, скісаць’. Такім чынам, значэнне ’суша’ матывуецца тым, што суша часта называецца па прыкмеце ’цвёрды; моцны’ (у адрозненне ад балота), параўн. ням. Festland ’мацярык, кантынент, суша’ з festes Land ’цвёрдая зямля’. (Анікін, Этимология–1982, 70–78). Гл. таксама Макоўскі, Мир сл. и знач., 104 (дапускаецца сувязь з літ. reñgti ’рыхтаваць, уладкоўваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак (для заквашвання цеста, салення і пад.). [Маша] раскрыла дзежку, удыхнула прыемны, кіслы пах рошчыны. Шамякін. І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела І кідаў цеста ў скавародкі. Колас. [Дзед] зняў з вешалкі брызентавы плашч, у сенцах наліў з дзежкі ў біклажку квасу... Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раскручваць — раскруціць (у 1 знач.).

2. Разм. груб. Аб празмернасці ў чым‑н. (гульні, працы, уздзеянні і пад.). Прыціх быў Леўкін на нейкі час, а цяпер зноў дае раскрутку. Дадзіёмаў. І.. да Бабра дайшло — Ён даў такую з Ліскаю раскрутку, Што папаўзлі неверагодныя ўжо чуткі. Валасевіч. [Мятліцкі:] — А ты чаго кіслы? Начальства дало раскрутку? Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)