класіцы́зм, -у, м.
Стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пачатку 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.
Каноны класіцызму.
|| прым. класі́чны, -ая, -ае.
К. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скептыцы́зм, -у, м.
1. Філасофскі кірунак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці.
2. Крытычна-недаверлівыя адносіны да чаго-н., крайняе сумненне ў правільнасці чаго-н.
|| прым. скепты́чны, -ая, -ае.
|| наз. скепты́чнасць, -і, ж. (паводле 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць вызначыць сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. // Надаваць патрэбны кірунак (карце, прыладзе і пад.) адносна напрамкаў свету. Арыентаваць касмічны лятальны апарат.
2. перан. Памагаць каму‑н. разабрацца ў чым‑н. Арыентаваць у пытаннях палітыкі.
3. перан.; на каго-што. Ставіць перад кім‑, чым‑н. пэўную мэту, задачу; указваць каму‑н. кірунак далейшай дзейнасці. Выказванне Янкі Купалы пра зборнік «На этапах» арыентавала даследчыкаў уважліва і чула адносіцца да твораў заходнебеларускага паэта [Максіма Танка]. У. Калеснік.
[Ад фр. orienter.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарва́тар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў вызначаны сігнальнымі знакамі.
Марскі ф.
2. перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці і пад.
Яго творчасць знаходзіцца ў фарватары сусветнай паэзіі.
|| прым. фарва́тарны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нейракіберне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Кірунак біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрытрэ́дэрства, ‑а, н.
Кірунак у эканамічнай тэорыі і палітыцы прамысловай буржуазіі, якому характэрна патрабаванне свабоды гандлю і неўмяшання дзяржавы ў прыватнапрадпрыемніцкую дзейнасць.
[Англ. free trade — свабодны гандаль.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.
1. Пайсці ў якім-н. напрамку.
С. да лесу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прыняць пэўны кірунак, схіліцца куды-н.
Жыццё скіравалася ў лепшы бок.
|| незак. скіро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.
1. чым. Накіроўваць сваю дзейнасць, працаваць у адпаведнасці з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.
К. правілам.
К. перадавымі ідэямі.
2. Браць, трымаць кірунак, рухацца куды-н.
К. на Мінск.
К. на бліжэйшую вёску.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ідэалі́зм, -у, м.
1. Філасофскі кірунак, які сцвярджае першаснасць духу, ідэі, свядомасці і другаснасць матэрыі, прыроды, быцця.
Суб’ектыўны і.
2. Схільнасць да прыхарошвання рэчаіснасці.
3. Прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.
|| прым. ідэалісты́чны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Ідэалістычныя плыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэкадэ́нцтва, ‑а, н.
Упадніцкі кірунак у буржуазным мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 стст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».
[Ад фр. décadence — заняпад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)