кулявы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да кулі. Кулявая стральба. // Утвораны куляй. Кулявое раненне.

кулявы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да куля ​1. Кулявая салома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Падзенне снарада, кулі і пад. бліжэй намечанай цэлі. Міны грымнулі яшчэ раз. Цяжка было пазнаць — з пералётам гэтага месца ці з недалётам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урэ́з, ‑а, м.

Абл. Абрэз (у 1 знач.). Папаўся, браце Міхась, не дасталі твайго сэрца ні кулі варожыя, ні ўрэзы бандыцкія, а завалодалі табой.. дзявочыя вочы чорныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).

2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

Д. лёд.

Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.

|| наз. дзю́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпо́каць, ‑ае; незак.

Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому. Даніленка. Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну. Сіпакоў. Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы. Калодзежны. // Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бзык, ‑у, м.

Разм. Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; бзыканне. Бзык аваднёў, камароў і іншай заедзі роўным звонам вісеў у паветры. Пестрак. // Гук, які ўтвараецца пры палёце кулі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыж, ‑а, м.

1. Шарсцяная, войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, якая зараджаецца з дула.

2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад снарада (кулі, шроту) і ўтрымлівае снарад у гільзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калі́бр, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дыяметр канала ствала агнястрэльнай зброі. Зброя розных калібраў. □ Удалося дастаць амаль спраўную супроцьтанкавую гармату, калібр–45. Брыль. // Дыяметр гільзы, кулі або снарада. Гільза дванаццатага калібру. Кулі шаснаццатага калібру.

2. ‑у. Дакладны размер якіх‑н. прадметаў вытворчасці. Калібр цвікоў. Раскласці шрубы па калібрах.

3. ‑у; перан. Памер, велічыня, форма чаго‑н. Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбочкі рознага калібру. Ракітны.

4. ‑а. Вымяральны інструмент для праверкі размераў, формы вырабаў. Праверыць калібрам.

[Фр. calibre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́ля ж. пу́ля;

бранябо́йная к. — бронебо́йная пу́ля;

трасі́руючая к. — трасси́рующая пу́ля;

шалёная к. — шальна́я пу́ля;

адліва́ць ку́лі — отлива́ть пу́ли;

вы́лецець ку́ляй — вы́лететь пу́лей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)